Грамадства22

Лябедзьку паслалі на тры літары

Суд Цэнтральнага раёну Менску адмовіў Анатолю Лябедзьку ў разглядзе пазову наконт забароны яму на выезд за мяжу. І парэкамэндавалі зьвярнуцца ў МУС.

Суд Цэнтральнага раёна Мінска адмовіў лідэру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку ў разглядзе іска наконт забароны яму на выезд за мяжу.

Іск у суд у дачыненні да органаў унутраных спраў быў накіраваны 15 мая. А.Лябедзька запатрабаваў абавязаць упраўленне ўнутраных спраў Цэнтральнага раёна Мінска выключыць яго з базы звестак невыязных асоб.

У інтэрв’ю БелаПАН А.Лябедзька паведаміў, што суд нават не прыняў іск да разгляду.

«У іх адказе зазначаецца, што я павінен абскардзіць рашэнне міліцыі ў Міністэрстве ўнутраных спраў», — зазначыў ён.

«Я не маю ілюзій наконт станоўчага разгляду гэтай справы ў беларускіх судах. Аднак буду абскарджваць рашэнне ў гарадскім, Вярхоўным судах. Гэта неабходная працэдура, каб накіраваць скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН», — заявіў А.Лябедзька.

Нагадаем, А.Лябедзьку адмоўлена ў выездзе за межы Беларусі на падставе крымінальнай справы, распачатай па ініцыятыве Генеральнай пракуратуры ў 2004 годзе. Палітыка абвінавацілі па частцы 1 артыкула 367 Крымінальнага кодэкса (паклёп у дачыненні да прэзідэнта Беларусі) пасля яго інтэрв’ю праграме «Люстра» (тэлеканал «Россия») і публікацыі ў газеце «Народная воля».

БелаПАН

Каментары2

Цяпер чытаюць

Парыж строга папярэдзіў Лукашэнку. Што Макрон сказаў падчас першай размовы з 2022 года1

Парыж строга папярэдзіў Лукашэнку. Што Макрон сказаў падчас першай размовы з 2022 года

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзе яшчэ ў Еўропе мы можам знайсці 110 брыгад?» Швецыя падтрымлівае ўступленне Украіны ў НАТА6

Трамп апублікаваў карту Ірана ў колерах сцяга ЗША2

Ці трэба дапамагаць у эміграцыі палітвязням, якія былі ў зняволенні стукачамі? Дыскутавалі Буневіч і Луцкіна12

Прэзідэнт Чэхіі заклікаў НАТА «сабрацца з сіламі і паказаць зубы»1

У Мінску выставілі на продаж папулярны рэтра-бар у стылі 1990‑х2

У Расіі забаранілі армянскі каньяк10

Нядаўна абмененага Расіяй жыхара Лёзна зноў адпраўляюць на фронт1

«Спачатку жанчыны»: у гэтым фільме жанчыны кіруюць светам, а мужчыны вучацца быць спакуслівымі, каб зрабіць кар’еру20

У Літве адбылася маштабная ўцечка з дзяржаўнай базы рэестраў. Могуць пацярпець і беларусы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж строга папярэдзіў Лукашэнку. Што Макрон сказаў падчас першай размовы з 2022 года1

Парыж строга папярэдзіў Лукашэнку. Што Макрон сказаў падчас першай размовы з 2022 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць