Грамадства77

Удзельнікаў пратэстаў шукаюць па польскай кнізе з фотаздымкамі з маршаў

Як паведамляе Dissidentby, штодзень людзі паведамляюць, што да іх сваякоў у Беларусі прыходзяць з ператрусамі і допытамі. Справа тычыцца як тых, хто ўдзельнічаў у акцыях за межамі Беларусі (іх абвінавачваюць па артыкуле 361-4 КК), так і тых, хто быў удзельнікам пратэстаў у 2020 годзе (іх абвінавачваюць па арт. 342 КК або 293 КК).

Адзін з фотаздымкаў, які ёсць у кнізе

«Некалькі новых фактаў з таго, як шукаюць удзельнікаў акцый пратэсту ў 2020: 

— на каналах спецслужбаў выкладаюць фотаздымкі з акцыі для апазнання ўдзельнікаў пратэстаў. Таксама вельмі шмат матэрыялаў для апрацоўкі знаходзіцца на тэлефонах і камп'ютарах ужо затрыманых (вы маглі трапіць на чужую камеру). 

— апрацоўваюцца фотаздымкі з кнігі Marsz Białorusi. Sierpień—grudzień 2020 (112 старонак)».

Старонкі з кнігі

Кніга «Marsz Białorusi. Sierpień—grudzień 2020», якая была выдадзеная яшчэ ў 2021 годзе, прадаецца на польскіх маркетплэйсах і змяшчае фотаздымкі з акцый пратэсту, якія публікавалі розныя СМІ.

Праваабаронцы з «Вясны» пішуць, што атрымалі пацвярджэнне такіх затрыманняў. Ім стала вядома пра некалькі затрыманых у межах крымінальнай справы, якіх знайшлі па фотаздымках у кнізе.

Каментары7

  • Поцык
    12.08.2025
    Когда уже поляки закроют это вонючее посольство?
  • Перамаглі, але ёсць нюанс
    12.08.2025
    Уявіце як у гэтых "пераможцаў" галовы трасуцца ажно пасля 5 гадоў. Настолькі, што яны гатовы з лупай нейкія польскія кнігі вывучаць
  • .
    12.08.2025
    Кавід з неабходнасцю насіць маскі многіх выратаваў. Такі парадокс.
    Не ўсе тады ўлічвалі, што гэта таксама запасны фактар бяспекі.

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

Пурпуровае мора і трактары-амфібіі. Як на Палессі збіраюць журавіны3

Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве6

У Гомелі заўзятар Марока праламаў чэрап заўзятару Францыі10

У Калінкавіцкі раён перавязуць завод з Расіі1

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра2

У Беларускай чыгункі новы ідэолаг — а куды дзеўся стары?3

У Тайландзе хочуць збіраць грошы за права вылету з краіны1

Катэдж у закрытым пасёлку каля Мінскага мора купілі за 4,45 мільёна даляраў4

Шляхецкую сядзібу сярэдзіны XIX стагоддзя з Валожынскага раёна прадалі на аўкцыёне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць