Свет33

Швейцарыя далучылася да апошняга пакета санкцый ЕС супраць Беларусі

Швейцарыя далучылася да апошняга пакета санкцый ЕС супраць Беларусі, прынятага 18 ліпеня. Паводле прынятага яе кіраўніцтвам рашэння, замарожваюцца актывы васьмі беларускіх прадпрыемстваў абароннай галіны і забараняецца наданне ім эканамічных рэсурсаў.

Акрамя Швейцарыі, да гэтых санкцый раней далучыліся Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Нарвегія і Украіна.

Санкцыйныя меры з гэтага пакета ўключаюць забарону імпарту зброі з Беларусі, кантроль экспарту і блакіроўку фінансавых аперацый. Для Беларусі і Расіі дзейнічаюць асобныя санкцыйныя дакументы.

Рада ЕС патлумачыла рашэнне ўвесці гэтыя санкцыі неабходнасцю рэагаваць на працяг удзелу Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Каментары3

  • Лапідарый
    13.08.2025
    Яны цябе не чуюць Зенечка
  • Ф
    14.08.2025
    Зусім Ціханоўская беларусаў задушыла сваімі санкцыямі. А ім жа дзеткаў карміць трэба. Дык хай для гэтага папрацуюць на расійскую армію. Затое дзеткаў выхаваюць беларусамі-патрыётамі. Хай і рускамоўнымі. Дзеткам таксама потым на расійскі ВПК працаваць ды ў акопах пад Масквой гніць, абараняючы нашу з Пазьняком супольную родзіну і саўмеснага Гаранта незалежнасці, з якім інтарэсы, бывае, супадаюць. А Ціханоўскую мы абязацельна пад суд аддадзім.
  • Отец Засандалий
    14.08.2025
    Придется работать по определению - швейцарами.

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць