Грамадства88

На вучэннях «Захад-2025» адпрацуюць планаванне прымянення ядзернай зброі і «Арэшніка»

На вучэннях «Захад-2025» адпрацуюць планаванне прымянення ядзернай зброі і «Арэшніка». Пра гэта паведаміў міністр абароны Віктар Хрэнін па выніках закрытага дакладу Лукашэнку.

«Гэта для нас важны элемент стратэгічнага перш за ўсё стрымлівання. Як патрабуе кіраўнік дзяржавы, мы павінны быць гатовыя да ўсяго. Мы бачым абстаноўку на нашых заходніх, паўночных межах і не можам спакойна назіраць за мілітарызацыяй і ваеннай актыўнасцю. Мы дэманструем сваю адкрытасць, мірнасць, але порах заўсёды трэба трымаць сухім», — сказаў Віктар Хрэнін.

Сумеснае стратэгічнае вучэнне «Захад-2025» пройдзе з 12 да 16 верасня. 

У маі Беларусь заявіла, што пераносіць вучэнні з заходніх межаў углыб краіны. «Робім у большай ступені для дэманстрацыі нашым саюзнікам і партнёрам па ўсім свеце праўдзіва міралюбнай пазіцыі Рэспублікі Беларусь», — казаў тады міністр абароны Хрэнін.

Каментары8

  • Ёсік
    13.08.2025
    Хрэнін, муравейка, равенка ды іншыя ляпалы, няўжо вы настолькі адбітыя і адарваныя ад сучаснасьці?
  • Вітольд
    13.08.2025
    Хрэнін! Ядравая зброя ў руках старога дыктатара - гэта не порах, а скрыня з дынамітам, якая ірване пад табою
  • Anatol Starkou
    13.08.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал5

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

«Чат пераносіцца ў новую групу». Карыстальнікаў Telegram папярэджваюць пра новы хітрык махляроў1

У Львове прэзентавалі фотавыставу пра Полк Каліноўскага1

«Будучыня зараз у тумане». Каця Пытлева — пра вяртанне раку, сям’ю, працу і будучыню1

Развод Джэнсэна Хуанга можа стаць адным з самых дарагіх у свеце — больш за 70 мільярдаў даляраў1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе16

Зяленскі: ЗША ўпершыню спыталі, ці гатовая Украіна вывесці войскі з Данбаса ў абмен на ўступленне ў НАТА12

У Калінкавічах восеньскі дождж затапіў скрыжаванне на вуліцы, рэканструяванай да «Дажынак»2

«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты40

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал5

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць