Здароўе11

Бэта-карацін можа дапамагчы з лёгкім загарам. Але ёсць нюансы

Вытворцы харчовых дабавак з бэта-карацінам абяцаюць, што яны абароняць нас ад сонечных апёкаў і адначасова нададуць скуры лёгкі загар. Але спецыялісты заклікаюць быць уважлівымі — асабліва тым, хто курыць.

Фота: ozon.ru

Бэта-карацін — гэта пігмент, які надае моркве ўласцівы ярка-аранжавы колер. Ён прысутнічае таксама ў іншых прадуктах, такіх як шпінат, грушы ці абрыкосы. Бэта-карацін з'яўляецца найважнейшым папярэднікам рэтынолу — вітаміну А, які неабходны для зроку, росту клетак і іншых функцый.

Калі верыць абяцанням вытворцаў харчовых дадаткаў, капсулы, якія змяшчаюць бэта-карацін і іншыя караціноіды, таксама павінны забяспечыць натуральную абарону скуры ад сонца і надаць ёй лёгкае смуглае адценне.

Як сцвярджае ў інтэрв'ю Tagesspiegel.de экспертка Анжэла Клаўзэн з Цэнтра абароны спажыўцоў зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія, у гэтым ёсць пэўная доля праўды: бэта-карацін сапраўды можа назапашвацца ў тканках скуры і змяняць іх колер, надаючы больш смуглае адценне.

Аднак, па словах эксперткі, чакаць ад дабавак з бэта-карацінам поўнай абароны ад сонца не варта. Паводле высноў Еўрапейскага агенцтва па бяспецы харчавання (EFSA), ён «у лепшым выпадку нязначны».

Так асобныя невялікія даследаванні сапраўды паказвалі станоўчы сонцаахоўны эфект бэта-караціну, але толькі пры працяглым ужыванні высокіх дозаў — больш за 20 міліграм штодня на працягу мінімум дзесяці тыдняў.

Хоць вострая таксічнасць бэта-караціну не была зафіксавана ў даследаваннях, доўгатэрміновае яго ўжыванне ў высокіх дозах, паводле эсксперткі, можа павялічыць рызыку сур’ёзных захворванняў, асабліва ў тых, хто курыць. У іх гэта рэчыва можа спрыяць развіццю такіх захворванняў, як рак лёгкіх.

Таму спецыялісты заклікаюць не перавышаць рэкамендаваную колькасць і ўлічваць індывідуальныя рызыкі.

На жаль, многія вытворцы «сонечнай» дабаўкі не інфармуюць пакупнікоў належным чынам. Паводле праверкі Цэнтра абароны спажыўцоў Германіі, толькі 9 з 23 даследаваных прадуктаў утрымлівалі выразную заўвагу, што яны не могуць замяніць паўнавартасны сонцаахоўны сродак. І толькі тры прадукты з усіх адпавядалі рэкамендаванаму абмежаванню ў 3,5 міліграма бэта-караціну на дзень.

Такім чынам, біядабаўкі з бэта-карацінам могуць злёгку змяніць колер скуры, але не варта ўспрымаць іх як эфектыўную абарону ад ультрафіялету. Асабліва важна пазбягаць перадазіроўкі і ўлічваць індывідуальныя фактары рызыкі. Сонцаахоўныя крэмы з SPF 30 і вышэй, адзенне, капелюшы і знаходжанне ў цені застаюцца найбольш эфектыўнымі спосабамі абароны ад УФ-прамянёў.

Каментары1

  • Прыгажуням на нататку
    13.08.2025
    Сучасныя прыгажуні, свецкія львіцы, а таксама сусветнавядомы чыпс, цяпер выкарыстоўваюць, гэта цяпер мега папулярна, заражаюць сябе ў клініках прыгажосці чыстым штамам гепатыту А. Скура набудзе прыемны тон загару і няма неабходнасці трапляць пад шкодны ўльтрафіялет у мумбаях і салярыі, што прыводзіць да сухасці скуры з наступным ракам скуры.

Цяпер чытаюць

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго5

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Усе навіны →
Усе навіны

Ва ўрадзе загаварылі пра вяртанне да ўнутраных авіярэйсаў1

У Мінску літаральна за палову дня здалі ў арэнду кватэру без аздаблення. Але людзі абураюцца4

Марыю Калеснікаву віталі апладысментамі падчас канцэрту ў Берліне8

Вяртанне дадому можа стаць самай небяспечнай часткай місіі для касманаўтаў «Артэміды-2»

Беларуска ўклала каля пяці тысяч еўра ў сэканд-хэнд у Польшчы, а цяпер спрабуе яго прадаць1

Праўладная спявачка праспявала на хакейным матчы «Белоруссія» — і атрымала заслужаную тону хейту22

Аказваецца, на Нямізе, калі гарэў аўтамабіль, узрываліся пальчыкавыя батарэйкі1

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км16

З дырэктара мінскага прадпрыемства будуць спаганяць $8 мільёнаў шкоды

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго5

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць