Улада88

Тэлевыступ лідара БНФ: Адкрыць мяжу з Захадам і ўвесці кантроль на мяжы з РФ

Кандыдат у дэпутаты, лідар БНФ Аляксей Янукевіч у сваім выступе на тэлеканале «Беларусь-3» заклікаў накіраваць эканоміку і знешнюю палітыку краіны ад Расіі да краін Захаду.

Янукевіч пачаў з тэзіса пра тое, што за 25 гадоў «эканоміка краіны цалкам вычарпана».

— І гэта не толькі сцверджанне апазіцыйных альбо незалежных аналітыкаў. Пра гэта адкрыта напісаў цэлую кнігу былы дарадца прэзідэнта па эканамічных пытаннях Кірыл Руды. То бок выціснуць нешта новае з гэтай адміністрацыйна каманднай сістэмы больш ужо немагчыма.

Памылкай назваў лідар БНФ стаўку на расійскі рынак. Паводле яго слоў, эканоміка Расеі пад санкцыямі больш не мае рэсурсаў, каб даваць Беларусі танныя нафту і газ і купляць беларускую прадукцыю.

— Беларусы робяць добра і якасна, аднак не танна. І сёння у расейскага рынка няма грошаў, каб набываць нашую прадукцыю.

Янукевіч заклікаў кардынальна змяняць не толькі эканамічную, але і знешнюю палітыку. Партыя БНФ ідзе на выбары з платформай «Для беларусаў», распавёў палітык. Гэта значыць, што ўсё, што робіцца ў краіне, павінна рабіцца для нашага народа, растлумачыў ён.

Янукевіч назваў тры асноўныя крокі, неабходныя для выпраўлення сітуацыі. Па-першае, патрэбны сістэмныя эканамічныя і адміністрацыйныя рэформы — «даць больш свабоды людзям, бізнэсу, рэгіёнам, судам». Па-другое — адкрывацца свету.

— Нам трэба прыцягнуць тыя сацыяльныя і эканамічныя стандарты, тэхналогіі, якія ёсць у краінах Еўропы і Злучаных Штатах Амерыкі. Дзеля гэтага трэба адкрыць нашу мяжу на Захад і ўвесці кантроль на мяжы з Расеяй, праз якую вельмі лёгка трапляюць у Беларусь нелегальныя мігранты, злачыннасць і наркотыкі.

Па-трэцяе, краіне патрэбна нацыянальная кансалідацыя, лічыць Янукевіч.

— Калі вы жывяце сёння ў Беларусі, калі вы любіце гэтую краіну, мы ўсе павінны быць разам. Мы, беларусы, шчаслівая нацыя. Мы маем сваю дзяржаву, мы маем працавітых людзей, мы маем цудоўную зямлю. І на сённяшні момант у беларусаў ёсць сіла, на якую яны могуць разлічваць, якая абароніць іх нацыянальныя інтарэсы. Гэтая сіла — партыя БНФ.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў расказаў, што забіваў на вайне супраць Украіны5

Пуцін заявіў, што ніколі нічога не баяўся9

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя38

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

«Следчы гэтаму лукашысту сказаў: галоўнае, прызнай віну ў здрадзе дзяржаве — і адпусцім цябе на хімію»1

Колькі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў новым навучальным годзе

З сайтам Bypol нешта дзіўнае: спачатку паказвалася рэклама дзіцячага харчавання, а цяпер сайт недаступны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч32

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць