Меркаванні5555

«Некалькі дзён таму ў гатэль, у якім я працую, прыйшла пара і пачала размову з пытання «Ну когда вы к нам [России] уже присоединитесь?»

Піша Андрэй Гадунко.

Я нарадзіўся ўжо не ў савецкай і яшчэ не ў першапрэзідэнцкай Беларусі, у краіне пад прыгожым бел-чырвона-белым сцягам і «Пагоняй», якая магла б стаць сімвалам імкнення да новага жыцця і жадання самім вырашаць сваю будычыню.

Калі я рабіў свае першыя крокі, краіна ўжо актыўна крочыла кудысьці не туды. Пратэстоўцы ў Менску выходзілі на вуліцы, таму што яны адчувалі ўсю важнасць таго, што адбывалася, і адказнасць за тое, што можа ў выніку з гэтага атрымацца. А на маёй роднай Астравеччыне ніхто нікуды не выходзіў, а можа і зусім не заўважыў, што штосьці пайшло не так. Проста так жывуць рэгіёны, дзе людзі не адчуваюць такой адказнасці.

І вось у 15 гадоў я з'ехаў у Менск і хутка заўважыў, наколькі велізарная гэтая прорва паміж рознымі Астраўцамі і Мінскамі. Краіна працягвае ісці не туды, а людзей, гатовых супрацьстаяць гэтаму, усё менш.

Некалькі дзён таму ў гатэль, у якім я працую, прыйшла пара і пачала размову з пытання «Ну что, когда вы к нам [России] уже присоединитесь?».

Гэтыя ідыёцкія ідэі з усімі іх імперыялістычнымі сайтамі і казацкімі арганізацымі ў нашай краіне ўжо пасярод горла стаяць. А што калі да гэтага сцэнара сапраўды дойдзе? Ці шмат беларусаў змогуць зноў адчуць усю сур'ёзнасць і адказнасць перш за ўсё на сабе? Цяжка сказаць за іншых, кожнаму самому прыйдзецца вырашаць. А пакуль я працягну глядзець відэазапісы пратэстаў другой паловы 90-х і спадзявацца, што мы можам аб'яднацца перад сапраўднай пагрозай і ўрэшце даказаць, што мы нацыя з неймавернай гісторыяй і нармальнай будычыняй.

Каментары55

Цяпер чытаюць

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі12

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У розных кутках Беларусі назіралі сонечнае зацьменне ФОТЫ

Еўропа ўжо амаль адвыкла ад расійскага газу, але зіма зноў пагражае ЕС энергетычным крызісам1

Стала вядома, які прысуд вынеслі ва Украіне беларускаму добраахвотніку, арыштаванаму за наркотыкі5

ЗША папрасілі Украіну даць спакой танкерам у Новарасійску4

Паміж Мінскам і Лідай запусцілі пацібасы6

Спецыялісты патлумачылі, чаму дзікім коням было так мёдам намазана на аўтобусным прыпынку ў Валожынскім раёне4

Стартавала галасаванне за птушку Беларусі 2027 года4

У небе пад Мінскам заўважылі шквальны каўнер ФОТЫ

Мадэль з Мінска ў Геленджыку: «З вечара сірэна за сірэнай. Выбухі. Мы з дзіцём у туалеце ляжым»19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі12

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць