Грамадства

Ізраіль прапануе адмяніць плату за візы для беларускіх грамадзян

«Мо для кагосьці з тых, хто пабачыць дадзенае паведамленьне, гэтая прапанова падасца новай, але насамрэч яна была выказаная ізраільскім бокам ўжо даўно», ‑‑ гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай сёньня Пасольствам Ізраілю ў Рэспубліцы Беларусі.

«Мо для кагосьці з тых, хто пабачыць дадзенае паведамленьне, гэтая прапанова падасца новай, але насамрэч яна была выказаная ізраільскім бокам ўжо даўно», ‑‑ гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай сёньня Пасольствам Ізраілю ў Рэспубліцы Беларусі.

«Мы паўтараем яе цяпер, пасьля таго, як са зьдзіўленьнем пачулі ад начальніка Консульскага Упраўленьня МЗС Рэспублікі Беларусь спадара Андрэя Гіро ў on‑line канфэрэнцыі з БЕЛТА 29 траўня 2008 г., што ізраільскі бок ня выказаў гатоўнасьці абдумваць беларускі праект пагадненьня аб выдачы дармовых візаў шэрагу катэгорыяў грамадзянаў і не прапанаваў аніякага свайго варыянту пагадненьня.

23 кастрычніка 2007 беларускаму Консулу на чарговай сустрэчы з кіраўнікамі дамоўнага аддзелу МЗС Ізраілю было патлумачана зноўку, што ў Ізраіля няма досьведу вызваленьня ад платы за візы на падставе ўзроставых крытэраў, як прапануе Беларусь. Аднак ізраільскае МЗС гатовае азнаёміцца з адпаведнымі дакумэнтамі, што рэглямэнтуюць консульскія пагадненьні Беларусі з іншымі краінамі, дзе выкарыстоўваецца вышэйзгаданы прынцып. Падобныя дакумэнты беларускім бокам у МЗС Ізраілю да сёньня не перададзеныя.

Але галоўнае, што, як пазначана ў загалоўку, ізраільскі МЗС прапанаваў адразу ж пасьля атрыманьня беларускага праекту і паўтарыў гэта на сустрэчы ў кастрычніку 2007 г — давайце спросьцім сытуацыю кардынальна і зробім усе візы дармовымі.

І, нарэшце, з нагоды сьцьвярджэньня спадара Гіро пра тое, што Беларусь у аднабаковым парадку спрасьціла выдачы візаў грамадзянам Ізраілю. Тыя спрашчэньні, якія зроблены беларускім бокам цяпер, ляжаць у аснове консульскіх паслугаў беларускім грамадзянам ужо шмат гадоў.

У чым нельга не пагадзіцца са сп. Гіро, дык гэта ў тым, што спрашчэньне візавага рэжыму сапраўды пажаданае. Ізраіль надае вялікую значнасьць разьвіцьцю консульскіх адносінаў зь Беларусьсю на карысьць абодвух бакоў і гатовы весьці перамовы па гэтым пытаньні».

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў23

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой19

У Расіі назвалі цэны на новыя «Волгі». Ці варта чакаць іх у Беларусі і што гэта наогул за аўто?10

Федэральны суддзя пастанавіў прыбраць імя Трампа з фасада Кенэдзі-цэнтра ў Вашынгтоне

У Мінску ўшанавалі памяць загінулых на Нямізе 27 гадоў таму5

Выпадак на канцэрце «Іванушак» на МТЗ. Спявак зацягнуў «О, Беларусія» — і тут адбылося вось што24

«Я стаў знакамітым пісьменнікам, ён таксама знайшоў нармальную працу». Філіпенка раскрыў, што пісаў жарты для Зяленскага7

Расія можа нанесці ўдар па вайсковым аб’екце ў Еўропе, каб раскалоць саюзнікаў Украіны — эксперт Bild14

Чаму ў тыраназаўра былі такія кароткія лапы?6

Беларускаму байцу ММА, які будаваў кар’еру ў Маскве, ФСБ нечакана забараніла ўезд у Расію пасля адпачынку ў Тайландзе9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў23

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць