Грамадства

Эмануілу Зэльцэру адмовілі ў вызваленьні

Але да амэрыканскага адваката дапусьцяць незалежнага доктара.

Амерыканскаму юрысту Эмануілу Зельцэру, затрыманаму амаль тры месяцы таму ў Беларусі, адмоўлена ў вызваленні. Адпаведную афіцыйную ноту 30 мая беларускі бок перадаў у пасольства ЗША, паведамілі БелаПАН у дыпмісіі.

Нота стала адказам на адозвы Дзярждэпартамента ЗША (25 красавіка і 19 мая), у якіх утрымліваліся просьбы вызваліць Зельцэра «з меркаванняў гуманнасці», бо, на думку амерыканскага боку, стан яго здароўя пагоршыўся падчас зняволення.

Між іншым, як паведамілі ў прэс‑службе пасольства ЗША, «у сувязі з сур\’ёзная занепакоенасцю станам Зельцэра МЗС Беларусі дазволіла яго абследаванне незалежным урачом, які будзе названы амерыканскім дыппрадстаўніцтвам».

Прадстаўнікі дыпмісіі ЗША таксама атрымалі магчымасць зноў сустрэцца з арыштаваным 2 чэрвеня. Каб атрымаць дазвол, спатрэбілася больш за месяц, удакладнілі ў пасольстве ЗША. Сустрэча стала трэцяй з моманту затрымання амерыканца: консул ЗША таксама наведваў Э.Зельцэра ў следчым ізалятары КДБ 27 сакавіка і 25 красавіка.

Пасольства ЗША «рашуча заклікала беларускія ўлады неадкладна дазволіць Зельцэру прыём лекаў, неабходных для паляпшэння яго стану».

У МЗС Беларусі адмовіліся даць БелаПАН інфармацыю аб рашэнні беларускага боку.

Паводле звестак КДБ Беларусі, урачэбная камісія пастанавіла, што стан здароўя дазваляе Зельцэру ўтрымлівацца ва ўмовах следчага ізалятара.

Э.Зельцэр разам з сакратаром Уладленай Функ былі затрыманы 12 сакавіка ў Мінску. Яны абвінавачваюцца ў выкарыстанні заведама фальшывых дакументаў групай асоб. Падрабязнасці арышту афіцыйна не каментуюцца, таму што справа мае статус дзяржаўнай тайны.

27 мая ў дачыненні да Э.Зельцэра была распачата справа на падставе ч. 1 арт. 328 (незаконная перавозка і захоўванне наркатычных сродкаў) і ч. 2 арт. 228 (кантрабанда наркатычных сродкаў) Крымінальнага кодэкса. Згодна з правіламі, пры ўездзе ў Беларусь яму неабходна было ўказаць свае лекі ў мытнай дэкларацыі. Гэтая справа не мае статусу дзяржаўнай тайны, паведаміў адвакат падазронага Дзмітрый Гарачка.

Э.Зельцэр — адвакат грамадзяніна ЗША Джозефа Кея, які з\’яўляецца далёкім сваяком грузінскага бізнесмена Бадры Патаркацышвілі. Пасля смерці 13 лютага Патаркацышвілі Дж.Кей паказаў дакументы, згодна з якімі ён прызначаны выканаўцам тэстаменту памерлага. Дакументы былі складзены Э.Зельцэрам, аднак сваякі Патаркацышвілі аб\’явілі іх падробкай, пасля чаго Зельцэр быў арыштаваны ў Мінску. 13 мая суд Тбілісі прызнаў Кея выканаўцам тэстаменту, пацвердзіўшы тым самым сапраўднасць дакументаў.

Марына Рахлей, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі15

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску10

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак25

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

Беларус год не карыстаецца шампунем — і задаволены сваімі валасамі21

Вясковец прадаў каня і зрабіў сельскагаспадарчую тэхніку з ровара2

«Фу, брыдота! Дзе купіць?» Беларускі дызайнер прыдумаў завушніцы ў выглядзе кляшчоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі15

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць