Афіша11

30 жніўня — дабрачынны канцэрт Вайцюшкевіча памяці Алеся Чаркашына

У аўторак 30 жніўня ў Менску па адрасе Тарханава, 14 у актавай зале школы № 48 (побач з праспектам Пераможцаў, прыпынак «Камсамольскае возера») пройдзе канцэрт знакамітага беларускага спевака Змітра Вайцюшкевіча. Канцэрт прысвечаны памяці Алеся Чаркашына, верніка і барда, капелана беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, які загінуў год таму — і пройдзе ў рамках сустрэчы з выбарцамі хрысціянскай дэмакраткі Марыны Хоміч.

Нагадаем, 10 жніўня 2015 года былы кіраўнік Берасцейскай гарадской арганізацыі БХД Алесь Чаркашын быў цяжка паранены ў баі пад Старагнатаўкай на Данбасе, а 28 жніўня памёр ад ранаў.

Падчас канцэрту можна будзе зрабіць ахвяраванні на помнік Алесю Чаркашыну, які плануецца адкрыць на могілках пад Берасцем на дзень нараджэння Алеся 27 верасня.

Пачатак сустрэчы — а 17.30. Уваход вольны. Запрашаем!

Каментары1

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць