Кіно3535

У інтэрнэце збіраюць грошы на фільм пра расейца, беларуса і ўкраінку, якія жывуць разам у эміграцыі ВІДЭА 16+

На краўдфандынгавай пляцоўцы indiegogo.com праходзіць збор грошай на фільм «ahaha» беларускай рэжысёркі Улады Сянковай. 

«Будапешт. Тры летуценнікі з постсавецкай прасторы па збегу абставінаў сустракаюцца пад стрэхамі венгерскай камуналкі пад гукі вальса і рок-н-рола. Яны наўрад ці сталі б сябрамі дома, але тут іх аб'ядноўвае агульная мова, еўрапейская мара і глыбокая адзінота. Адзінота як каханне. Каханне без правілаў, палавых адрозненняў і літасці.

Галоўныя героі фільма.

Гаўдзі і Далі, пацалункі Радэна — квіток 15 еўра, але студэнтам зніжкі, латэ — абавязкова макіята, інакш вам проста нальюць малака, акцыі ў H&M, танны алкаголь, але цыгарэты даражэй, вязіце свае, Балонская сістэма адукацыі, блакітныя берагі і гей-клубы, куча бамжоў», — гаворыцца ў апісанні да прома-роліка.

Асцярожна, відэа 16+:

На платформе indiegogo для здымак фільма стваральнікі хочуць сабраць 200 000 даляраў. НН пагутарыла з рэжысёрам фільму Уладай Сянковай, якая распавяла пра ідэю і што яна хоча данесці фільмам да сучаснай моладзі.

«Ідэя і сцэнар спелі некалькі гадоў. Я езджу ў Еўропу часта, пастаянна пра гэта думаю. Летась з'ездзіла ў Рым, пажыла там 2 тыдні. Калі скончыліся грошы, выйшла на плошчу гандляваць хэнд-мэйдам, які прадбачліва ўзяла з сабой. Уразілася, улілася ў тусоўку тых, хто там стаіць — філіпінцы, туркі і г.д. У Еўропе я даведалася шмат таго, што мяне ўразіла».

«Пасля вярнулася дадому. А там навіны пра тое, што ва Украіне зноў абвастрыліся баявыя дзеянні. Усе адзін аднаго ненавідзяць і дзеляцца на лагеры. Я гляджу на гэта і ўспамінаю, як на плошчы гандлююць хлопчыкі з Беларусі, якія прапануюць паслугі дзяўчынак з Украіны. Разумею, што сама ўвесь час жыву адной нагой у эміграцыі. І маё пакаленне, пакаленні ледзь маладзей жывуць нейкай эфемернай еўрапейскай марай, якая мае на ўвазе асаблівае стаўленне адзін да аднаго, шырокадуманне, жаданне падарожнічаць, не спяшацца заводзіць сем'і, вегетарыянства і ўвага да экалогіі, магчымасць быць вольным у сваёй сэксуальнай самаідэнтыфікацыі, пацыфізм, любоў да мастацтва і гэтак далей».

Так нарадзілася «ahaha». Для мяне гэта не палітычнае кіно. Гэта гісторыя пра чалавека, а не пра грамадзянiна. Гэта бег чалавека ад палітыкі да лепшага жыцця, да магчымасці быць свабодным. Але перасякаючы мяжу, ты пашыраеш унутраныя межы і ўжо вельмі складана разумець, дзе мяжа паміж тым, што добра, а што кепска. Я адразу ведала, што гэта будзе тры сябра па збегу абставінаў. Ну а украінка, беларус і расеец нарадзіліся неяк самі дзякуючы рэаліям, у якіх я жыву. Я думаю, што гэта кіно будзе карысна і Еўропе і постсавецкай прасторы, адкрые некаторыя моманты з іншага боку для ўсіх нас, ну і, вядома, прынясе эмоцыю і прымусіць задумацца, па-іншаму паглядзець на эміграцыю, маладое пакаленне, нейкія жадання і праблемы, ну і, магчыма, хоць неяк знізіць напал нянавісці адзін да аднаго».

Кажучы пра пасыл, Улада прызналася, што прытрымліваецца пазіцыі, што кожны чалавек ўспрымае кіно па-свойму: 

«Але галоўнае, на чым я больш за ўсё акцэнтую ўвагу гэта тое, што маладое пакаленне — вось яно, жывое, сапраўднае, такое, якое ёсць, са сваімі праблемамі, што мацюкаецца, якія робяць дурныя ўчынкі, але вольнымі ў выбары сэксуальнай арыентацыі, хай гэта і не падабаецца постсавецкай прасторы, але вось яно жывое, сумленнае, роднае».

Стваральнікі «ahaha».

Краўдфандынгавая кампанія працягнецца да лістапада гэтага года. У залежнасці ад памеру ахвяравання прадугледжаны розныя падарункі і нават пасады ў фільме. 

Каментары35

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»21

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца6

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца12

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем13

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю5

Зяленскі прапанаваў Лондану накіраваць грошы Абрамовіча на ўзмацненне ўкраінскай СПА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»21

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць