Кіно66

Расіяне знялі копію «Вельмі дзіўных спраў». Частку сцэн здымалі ў Вілейцы і Светлагорску

1980-я, падлеткі на роварах у маленькім гарадку расследуюць таямнічыя падзеі ў мясцовым лесе. І не, гэта не культавыя «Вельмі дзіўныя справы» — гэта расійскі серыял «Радар», часткова зняты ў Беларусі.

Фота: кадр з трэйлера

Расійскі стрымінгавы сэрвіс Okko зняў «Радар» па аповесці «Галоўны поўдзень» ад савецкага пісьменніка Аляксандра Мірэра. Гэта гісторыя пра тое, як у савецкім гарадку 1960‑х два падлеткі сутыкаюцца з незвычайнымі паводзінамі дарослых, а потым даведваюцца, што прычына гэтага — уварванне іншапланетнікаў.

Для «Радара» дзеянне перанеслі ў канец 1980‑х, а колькасць падлеткаў павялічылі да трох. Гэтыя хлопцы — Лёша, Толя і Сёма — рассякаюць на веласіпедах па савецкім гарадку, ля якога ў лесе стаіць велізарны радар, прычым адзін з падлеткаў у першай жа серыі знікае ў лесе. Яшчэ там ёсць сэкс-сімвал школы Жэка, які вучыцца ў старэйшых класах, і яго кучаравая дзяўчына Віка, ёсць і Андрэй Цімафеевіч — дарослы, які працуе ў школе і спрабуе дапамагчы дзецям у пошуках праўды.

Фота: кадр з трэйлера

У вольны час ад іншапланецян тыя дзеці слухаюць забароненую музыку і мараць пра «Артэк». Адзін з хлопцаў піша фантастычны раман, кучаравая сяброўка яго брата-старшакласніка хоча на Эльбрус. Усе яны ў вольны ад пошукаў праўды час пражываюць розную дробязь, з якіх і складаецца сталенне: будуюць першыя адносіны, церпяць ад булінгу ў школе, спрабуюць даць рады настаўнікам і бацькам. І, вядома, халодная вайна дадае сваіх рысаў свету серыяла. 

Нічога не нагадвае?

«Радар» выглядае вельмі падобным да «Вельмі дзіўных спраў» (Stranger Things) — культавага серыяла ад Netflix. Розніца ў драбніцы. У гарадку Хокінс, дзе адбываюцца дзеянні «Вельмі дзіўных спраў», галоўных герояў чацвёра, а не трое, дарослыя героі крыху іншыя, а ў цэнтры гісторыі не іншапланетнікі, а загадкавая лабараторыя і яе «выпускніца» Адзінаццаць. Але ж падобнага так шмат, што няма сумневаў: стваральнікі «Радара» натхняліся праектам ад Netflix.

Сёма з «Радара» і Дасцін з «Вельмі дзіўных спраў». Фота: кадры з трэйлераў

У гэтую гісторыю яны ўплялі некалькіх герояў, якіх не магло быць у «Вельмі дзіўных справах». Напрыклад, гэта Вольга Святлаславаўна (Вікторыя Ісакава), кіраўніца гарвыканкама і мама адной з гераінь, жорсткая і цвёрдая жанчына. Або бацька Толі, якога грае беларус Анатоль Кот, савецкі палкоўнік і карысная здабыча для іншапланецян.

Здымалі серыял часткова ў Беларусі. Выкарысталі павільёны «Беларусьфільма», а таксама здымалі ў Светлагорску, Вілейцы і мястэчку Мышкавічы, што ў Магілёўскай вобласці. І ў Вілейцы, і ў Мышкавічах кіношнікаў збольшага вабілі прыватныя дамы і тыповая савецкая забудова, у Вілейцы заадно набралі ў масоўку багата беларусаў.

Віка з «Радара» і Нэнсі з «Вельмі дзіўных спраў». Фота: кадры з серыялаў

Серыял атрымаўся дынамічны, але ёсць у ім рыса, у якой ён безнадзейна прайграе «Вельмі дзіўным справам». Амерыканскі праект стаў культавым шмат у чым праз пачуцці. У яго цэнтры — дзіцячае сяброўства, якое хлопцы і дзяўчаты з Хокінса праносяць праз усё сталенне, першае каханне, безумоўная любоў бацькоў да сваіх дзяцей і агромністая смеласць, з якой простыя амерыканцы абараняюць сваё мястэчка ад монстраў з іншага свету.

Анатоль Кот у «Радары». Фота: radar_okko / Instagram

За тры серыі «Радара», якія ўжо даступныя, яго героі не паказалі пачуццяў. Магчыма, у гэтым віна сцэнарыя, бо першыя дзве серыі аддадзеныя пад павольны пралог да гісторыі, і «Радару» проста трэба даць час.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • .
    02.05.2026
    Пры словах "Радар", Вілейка, лес першая асацыяцыя, якая, здаецца, павінна быць у беларусаў - вузел сувязі ВМФ Расеі "Вілейка", што пад Вілейкай у лесе.
    Вялізарная канструкцыя.
    Сапраўды можна "паехаць у лес даследаваць таямнічую канструкцыю" і знікнуць. "Яны людзьмі кіруюць", "Заўтра ўвесь горад прышэльцамі стане", "Пуць пройдзе тут і вы нічога не здольныя змяніць".
    Пагадзіцеся, гучыць цалкам рэальна, калі замяніць іншапланетнікаў на расіян, а фантастычна-крынжовыя падрабязнасці змен людзей на банальныя, прапагандысцкія.
    Рэальнасць і таямнічэй, і драматычней за прыдуманыя поп-культурныя міражы.
  • Санта Бэрримор
    02.05.2026
    Роисся вперде только и может что догонять и жалко плагиатить.
  • невася не с мелофоном
    02.05.2026
    Сразу киноляп. С такими хаирами этим школьникам сначала написали бы в дневника "Надо постричься", потом вызвали бы родителей с той же темой, может ещё денег дали бы. Короче, булили бы до того момента пока нормально не постригутся, хотя бы до состояния этого-того васи с мелофоном.

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць