Грамадства1010

Як беларускі хлопчык стаў выдатнікам у амерыканскай школе, а за год прачытаў 500 кніжак

Лёшка з чатырох год жыве ў ЗША. Сёлета яму 10, і пасля чацвёртага класа ён прыехаў на паўтара месяца у Беларусь.

Да сваіх бабуль: яго тата з Маладзечна, а мама, напалову беларуска, напалову афрыканка — з Бабруйска.

Хлопчык ляцеў без бацькоў, яго суправаджала сцюардэса: дзесяць гадзін да Масквы, і яшчэ дзве да Мінска. Гаворыць, што было зусім не страшна, толькі сумна.

У Амерыцы яны жывуць у Філадэльфіі. Там больш горача, менш дажджоў, а снег бывае толькі ў лютым.

Дома сям’я размаўляе на рускай мове, а ў школе — усе па-англійску.

— Спачатку, як пераехалі, я ніяк не размаўляў з сябрамі, — прыгадвае наш герой. — Пасля прывык, і стала нармальна ўсё. Чытаць на рускай мове магу, але не цудоўна, а пісаць — гэта праблема.

Па-беларуску ён ведае асобныя словы.

Акрамя школы, Лёша займаецца плаваннем. Яму застаўся год пачатковай школы, пасля неабходна перайсці ў сярэднюю. Калі хочаш у добрую ўстанову, трэба атрымліваць выдатныя балы на тэстах, добрыя адзнакі. Сістэма ацэнак адрозная ад Беларусі. Найлепшая — гэта «А» — 90-100 балаў, далей «В» — 80-89, «С» — 70-79, «D» — 65-69, «F» — 0-64.

Лёша — адзіны ў класе, хто па выніках тэста трапіў у праграму адораных дзяцей. Дзякуючы ёй хлопчык можа прэтэндаваць на бясплатнае навучанне ў ВНУ, якое ў Амерыцы абыходзіцца вельмі дорага. Але за такі бонус і дадатковая нагрузка. За год давялося яму прачытаць 500 кніжак. Штодзень вучні бяруць адну ці дзве кнігі, чытаюць. Частка іх толькі для ўдзельнікаў праграмы, адораных дзяцей. У Лёшы атрымалася закончыць чацверты клас выдатнікам: у першай і другой чвэрці меў адну ацэнку «В», у трэцяй і чацвёртай — усе «А».

Звычайны распарадак дня наступны.

Мама будзіць недзе ў сем раніцы, 20 хвілін на сняданак, апранаецца. У 7:50 прыходзіць аўтобус. У 8:10 ужо ў школе. 20 хвілін перапынак, а ўрокі пачынаюцца ў 8:30.

Штодзень 5-6 урокаў, ёсць вялікі перапынак на абед. У 15 гадзін вяртаецца дамоў. Калі мама забыла даць абед у школу, то бярэ ў сталоўцы малако, фрукты. А мама дае з сабой цукеркі, бутэрброд, піццё, фрукты.

— Я школу не вельмі люблю, — шчыра прызнаецца выдатнік. — Вельмі многа часу займае, і настаўніца строгая. Яны штогод мяняюцца, строгія трапіліся ў 4-м і 3-м класах, а ў 2-м, 1-м і нулявым былі харошыя.

Як вучыліся сёлета

У 4-м класе было 10 прадметаў: чытанне, мова, матэматыка, прыродазнаўства, грамадства, здаровы лад жыцця, музыка, маляванне, сацыялогія і камп'ютарныя тэхналогіі.

На дамашняе заданне кожны дзень даюць невялікае сачыненне. Называюць тэму і 1-2 сказы. Вучню трэба прадоўжыць пачатае і развіць тэму на адну старонку сшытка.

Па матэматыцы на лістку паперы даюць заданне, напрыклад, рашыць задачу, выканаць практыкаванне. Штодзень трэба нешта прачытаць і коратка пераказаць пісьмова, як ты зразумеў тэкст.

Падручнікі толькі ў школе, і дадому іх не носяць.

Так можа выглядаць абед у школе

Двойчы за чвэрць пішуць рэфераты, якія пасля абараняюць. Над тэмай трэба доўга працаваць. Пасля на вялікім ватмане размяшчаюць тэкст і здымкі, малюнкі, усё, што змогуць знайсці па тэме. Дазволена карыстацца інтэрнэтам, але тэкст не спісваюць, а перадаюць сваімі словамі. Рэфераты рыхтавалі на тэмы «Радавод», «Стравы нацыянальнай кухні», «Культура народа». Для аднаго рэферата можна аб'ядноўвацца па 3-4 чалавекі.

За любы прадмет ставяць тры адзнакі: за сам прадмет, прыкладзеныя намаганні і паводзіны.

Бацькі хадзіць у школу не маюць права. Школа — закрыты аб'ект. Калі трэба звязацца з сынам ці дачкой, магчыма зайсці ў школу, але далей хола не пусцяць. Там можна перадаць запіску з просьбай, тады спецыялісты звяжуцца па тэлефоне і дамовяцца аб сустрэчы. А калі нешта тэрміновае, то паклічуць настаўніка.

Напішыце пра дом так, каб яго прадаць

Па мове даюць цікавыя заданні. Вось прыклад аднаго сачынення. Настаўніца задала: «Вы маеце дом, які трэба прадаць. Апішыце яго так, каб іншыя захацелі купіць». Дала пералік слоў, якія трэба было абавязкова скарыстаць. За гэта сачыненне Аляксей атрымаў самы высокі бал, у тым ліку і за крэатыўнасць. Унізе настаўніца напісала, што і сама купіла б такі дом. Вось гэтае сачыненне:

«Салодкі дом.

Прадаецца цудоўны салодкі дом. Ніколі больш вы не застанецеся галоднымі, калі купіце гэты незвычайны дом. Замест вокнаў тут мармеладныя мішкі, а тэрыторыя вакол дома настолькі прыгожая, што вачэй не адарваць, з падстрыжаных ледзянцовых дрэў. Вы таксама можаце пакупацца ў басейне з сіропам.

Калі ў вас будуць госці, то яны абавязкова раскажуць сваім знаёмым аб гэтым візіце. Увогуле для ўсіх наведнікаў гэты дом будзе здавацца чароўным лялечным дамком, а цудоўны пах будзе разносіцца за кіламетры вакол.

На пярэднім і заднім дворыках тут растуць прыгожыя цукеркавыя кветкі. Яны будуць прыносіць асалоду вам і вашай сям'і.

Спадзяюся, вы купіце гэты казачны дамок. Каштуе ён усяго 17 000 000 шакаладных долараў».

Заданне з фота вышэй (пераклад)

«Мая вельмі асаблівая мама

Мая мама асаблівая, таму што … яна дапамагае мне прыгатаваць любімую салату.

Калі я з маёй мамай, нам падабаецца … ісці ў краму і купляць марожанае, яблыкі і апельсіны.

Я ведаю, што мая мама вельмі разумная, таму што … яна дапамагае мне, калі я не магу ўключыць свой камп’ютар.

У маёй мамы добра атрымліваюцца многія рэчы. Адна з лепшых рэчаў — … прыгатаваць мой любімы суп і мае любімыя сэндвічы.

Я ведаю, што мая мама любіць мяне, таму што … яна мяне абдымае і цалуе».

Што расказвае пра Беларусь

На выхадных у Амерыцы сям’ёй ходзяць гуляць у парк. З бацькамі ездзілі ў Нью-Ёрк, дзе запомнілася статуя Свабоды. 

Лёша дапамагае даглядаць дом. Мые за сабой посуд, пыласосіць усю кватэру, прыбірае смецце.

У вольны час хлопчык любіць гуляць у стратэгічныя гульні на планшэце, асабліва ў «Аnnо 1404», дзе трэба будаваць дамы. Падабаецца збіраць канструктар «Лега». На выхадных звычайна ідзе да сябра Алана, які прыехаў з Азіі. Летам ходзяць на пляж да акіяна. З татам любяць бываць у кінатэатры. 

У класе Лёшы шмат дзяцей з розных краін: Кітая, Індыі, Расіі. Часам, сябры пыталіся, што такое Беларусь. Гаварыў, што краіна каля Расіі. У абласцях каля Магілёва гавораць па-руску, а каля Мінска — на беларускай мове. 

У Беларусі ў хлопчыка больш сяброў, але ў Амерыцы цікавей: больш гульняў, мама, тата. Гаворыць, што тут яму цудоўна. У Маладзечне жыве лепшы сябар Сашка, прычым яго кватэра проста пад кватэрай бабулі. 

Лёша хоча пасля вучобы вярнуцца ў Беларусь і працаваць інжынерам.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка25

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Дамоўленасці з Пуціным, што ён атрымае ўвесь Данбас, няма1

Тэрыторыю непрададзенай гістарычнай сядзібы ў Сенненскім раёне ператварылі ў сметнік

Сталі вядомыя падрабязнасці аварыі з удзелам электробуса ў Мінску

На відэа з выпрабавання ракеты «Сармат» журналісты ўгледзелі дзіўную дэталь11

ЗША дамаўляюцца з Даніяй пра адкрыццё новых вайсковых баз у Грэнландыі

Дар'я Домрачава мае ў Беларусі нечаканы бізнэс15

У Мінску зносяць «Вёску навукоўцаў». На яе месцы вырасце прэстыжны ЖК11

«Кропкава будзем адмабілізоўваць часці для таго, каб рыхтаваць іх да вайны». Лукашэнка анансаваў змены ў войску25

Мікола Бугай: Мышыная валтузня — гэта не палітыка50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка25

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць