Эканоміка88

Кампанія Panasonic запусціла вытворчасць тэлевізараў у Беларусі

Японская кампанія Panasonic запусціла вытворчасць тэлевізараў у Беларусі. Пра гэта паведаміў дырэктар дывізіёна спажывецкай электронікі кампаніі Panasonic Расія Сяргей Кажэўнікаў.

«У перспектыве працэнт тэлевізараў мясцовай зборкі (беларускай) можа дасягнуць 80% ад агульнага аб'ёму тэлевізараў Panasonic, якія прадаюцца ў Мытным саюзе», — сказаў Кажэўнікаў агенцтву ТАСС, падкрэсліўшы, што гэта адбудзецца не раней за 2017 год.

Паводле слоў Кажэўнікава, рынак ЕАЭС, нягледзячы на крызіс, застаецца адным з найбуйнейшых у Еўропе. Panasonic таксама плануе пачаць пастаўкі тэлевізараў беларускай вытворчасці ва ўсе краіны былога СССР і Еўрасаюза.

На першым этапе кампанія запусціць у Беларусі вытворчасць трох мадэляў тэлевізараў Viera сярэдняй цэнавай катэгорыі з дыяганаллю 24, 32 і 43 цаляў і пашырэннем HD і Full HD. Лакалізаваная распрацоўка і вытворчасць знізілі кошт тавараў на 10—15% у параўнанні з мадэлямі аналагічных характарыстык, якія імпартуюцца, адзначылі ў Panasonic.

Тэлевізары беларускай зборкі з'явяцца ў продажы ўжо ў кастрычніку. Кажэўнікаў дадаў, што мадэльны шэраг можа быць пашыраны ў пачатку 2017 года, пасля таго як будуць зроблены першыя высновы па продажах.

Panasonic арганізуе вытворчасць тэлевізараў па прынцыпе кантрактнай зборкі. Беларускую кампанію, якая выступіць партнёрам японскай карпарацыі, прадстаўнік Panasonic не назваў, аднак адзначыў, што гэта не першае іх супрацоўніцтва. Гэты ж партнёр вырабляе для Panasonic мікрахвалевыя печы.

Мікрахвалевыя печы пад такімі брэндамі, як Midea, Horizont, Vitek, Daewoo, Sharp, Bosch, Panasonic і іншымі, вырабляе сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Мідэа-Гарызонт». Гэта беларуска-кітайскае вытворчае прадпрыемства, размешчанае на тэрыторыі СЭЗ «Мінск», створана ў 2007 годзе найбуйнейшым у Кітаі вытворцам бытавой тэхнікі «Мідэа Груп» і ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Гарызонт».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць