Улада11

«Хай Анісім намі кіруе, бо мы самі не ўмеем», — рэпартаж з акругі, дзе балатуецца намесніца Трусава 

Згодна з прагнозам «Нашай Нівы», па 70-й акрузе ў Стаўбцоўскім раёне ў парламент пройдзе прадстаўніца ўмеранай, «культурнай», апазіцыі — Алена Анісім, намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы імя Скарыны. Моцных супернікаў у супрацоўніцы Нацыянальнай акадэміі навук няма: там выхавацель інтэрната, дырэктарка дзіцячага садка-школы, супрацоўнік «Энергапра» і «работнік рэальнага сектара эканомікі». Журналісты выправіліся зірнуць на месцы, ці адпавядае нашым прагнозам грамадская думка. 

Вераснёвая спёка і палітычная апатыя прывялі да таго, што людзей на стаўбцоўскіх участках было не багата. Каб не лічбы ў пратаколах датэрміновага галасавання, то ўвогуле цяжка б верылася, што камісіі назбіраюць неабходныя 50% яўкі. 

Нават чырвоныя рэкламныя паперы ля буфетных касаў, што крычэлі пра 50% зніжкі «ў гонар выбараў» не прыцягвалі людзей — у сталовых было пуста. 

Журналістаў па завядзёнцы сустракалі вельмі прыязна, часам занадта — не адыходзячы ні на крок з пытаннямі «а што вас яшчэ цікавіць?». Прынамсі так было на ўчастку №1, у мясцовай школе. 

А нас больш за ўсё цікавіла Алена Анісім. 

«Яна можа і ў лідарах, мы не ведаем, — па-беларуску сказала настаўніца з камісіі, дадаючы, што іхняя зямлячка правяла бадай што самую актыўную кампанію. — Яна плённа праводзіла сустрэчы. На сяло прыязджала, паўсюль, у раёнцы нашай пра яе пісалі, іншыя так не свяціліся». 

Таксама нам пахваліліся, што ўчастак аформлены «ў нацыянальным» стылі — у памяшканні павесілі некалькі беларускіх рушнікоў, а з бумбокса ў калідоры гучаць беларускамоўныя песні мясцовага гурту «Берагіня».

У гэты ж час на вуліцы для гледачоў у асобе міліцыянта, пажарнага і журналіста спявала ўдзельніца самадзейнасц ў строі з арнаментам. 

Неўзабаве яе замянілі два мужчыны ў вышыванках і з гармонікам, але таксама хутка сышлі — хвілін за 20 нашай прысутнасці прагаласаваць прыйшло каля 10 чалавек. 

На іншых участках сітуацыя была прыкладна такая ж самая. Хіба што адна бабуля з кійком ва ўвесь голас заявіла, што прыйшла сюды на старасці гадоў спецыяльна, каб прагаласаваць за Анісім.

«Годны чалавек, у Мінску цяпер працуе. Я ейнай біяграфіяй уразілася. Дай Бог ёй здароўя намі кіраваць — тымі, хто сам не ўмее, як я, напрыклад», — сказала жанчына журналісту «НН».

Сваёй, імаверна, дачцэ, якая яе суправаджала, бабуля таксама загадала галасаваць за Анісім.

«Бачыце, людзі ў нас свядомыя, ідуць галасаваць — і ад самага пачатку датэрміновага ішлі», — падвяла рысу пад сітуацыяй старшыня камісіі і прапанавала схадзіць у буфет, дзе сумная дзяўчына выказала здагадку, што народа няма, бо сёлета ў продажы няма алкаголю са зніжкамі.

 На вуліцах жа пра выбары з людзьмі надта не пагаворыш — ім гэтая тэма не цікавая.

 Наўпрост так і адказалі дзве дзяўчыны, што выйшлі з іншага стаўбцоўскага ўчастка.

 Свайго дэпутата абіралі па фотках. А на пытанне «чаго хадзілі» яны сказалі, што дома рабіць няма чаго.

 «А я за Шаўчук [выхавацелька інтэрната] галасаваў, ці Шаўчэнку, халера яе… Давайце я вам лепш галубоў сваіх пакажу, у мяне тры галубятні. Можаце іх сабе на вяселле замовіць — прыгожыя, белыя. Калі ў вас вяселле?», — так на пытанне пра выбары адрэагаваў мясцовы дзядзька Эдуард.

Мужчына паказвае нам галубоў, якія яго кормяць. Што яму да тых выбараў

Словам, людзям да тых выбараў далёка. Але мо на вёсцы іначай?

 Мы заехалі ў родную вёску Анісім — Савоні.

Тамтэйшая старшыня камісіі са старту пахвалілася, што неўзабаве да іх прыедуць міжнародныя назіральнікі з Расіі.

«Зямлячка нашая, у яе тут бацькі жылі, ужо няма, праўда. Але хата добра дагледжаная, гэта ўжо як летнік для яе», — сказала пра Анісім іншая жанчына з камісіі.

За 15 звілін прагаласаваць прыйшоў адзін чалавек. Сказаў нам, што ён за Анісім, што ўсе за Анісім, бо яна тутэйшая і «граматная».

Траціна «прагаласаваўшых» датэрмінова — ніхто не адыходзіў ад стандарту

У трохі далейшых вёсках, напрыклад, у Нёмане, не было ні галасуючых, ні назіральнікаў.

Камісія проста глядзела ў акно, змагаючыся з пазяханнямі.

Пры з’ўяленні журналістаў старшыня схапілася і стварыла нам выбарчую атмасферу — уключыла ў калідоры магнітафон.

Яшчэ далей па вёсках — тая ж самая карціна. 

Каб не матывуючая творчасць дзяцей на сценах вясковых школ, дык не ўцяміш, чаго гэтыя людзі там паселі. 

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэева: Калеснікаву купілі за «Беларуськалій», мяне за зняццё санкцый з банкаў. Калі б санкцый не было, за што б нас куплялі?31

Малады экс-дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі перайшоў у Расіі з мемарыяла «Катынь» у музей рэвалюцыі 1905 года4

Расія рыхтуе летняе наступленне. Ці возьме яна Славянск і Краматорск?8

Вясновыя суботнікі на берагах: што з імі не так?

У Нацбанку назвалі тры самыя паспяховыя махлярскія схемы ў Беларусі2

У Егіпце ўнутры старажытнай муміі знайшлі рукапіс Гамера1

Кацярына Андрэева: Я была маральна гатовая за той стрым адседзець два гады, але ўсё пасыпалася, калі інкрымінавалі здраду дзяржаве3

Трамп заявіў пра «поўны кантроль» над Армузскім пралівам і расказаў пра хаос у кіраўніцтве Ірана4

«Белсаюздрук» ужо праз тыдзень стане часткай «Белпошты»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць