Грамадства11

Начны клуб на Зыбіцкай запрасіў ветэранаў вайны пакаштаваць бясплатны святочны сэт. Іх сярэдні ўзрост 99 гадоў

Рэстаран-клуб The One на Зыбіцкай здзівіў гараджан незвычайнай акцыяй. Усім ветэранам, якія прыйдуць у госці, бясплатна прапаноўвалася пакаштаваць святочны сэт з гарэлкай і саленнямі. Прапанова была ўспрынятая каментатарамі неадназначна, піша «Анлайнер».

Карыстальнікам аказалася цяжкавата ўявіць ветэранаў, якія прыходзяць на Зыбіцкую, каб выпіць чарачку ў гонар свята. Асабліва ўлічваючы, што іх сярэдні ўзрост — 99 гадоў.

Поўны склад «ветэранскага» сэта выглядае так:

  • 2 чаркі кропавай гарэлкі;
  • кавалачкі салёнага сала;
  • агурочкі з бочкі;
  • квашаная капуста;
  • чорны хлеб з кменам;
  • пучок зялёнай цыбулі.

Акрамя ідэі з сэтам, The One таксама паклікаў абсалютна ўсіх ахвотных 9 мая ў 13.00 бясплатна пакаштаваць салдацкай кашы.

Пазней рэстаран усё ж адрэдагаваў пост і змяніў умовы акцыі. Цяпер сэт 9 мая зможа атрымаць у падарунак любы госць пры заказе дзвюх і больш гарачых страў. Тым не менш старая прапанова ўжо паспела разляцецца па інтэрнэце.

Вось як пракаментавалі гэтую гісторыю ва ўстанове:

«Мы спяшаліся парадаваць мінчукоў да свята і ў спешцы ўзгадненняў сапраўды наблыталі з прапановай. Нам прыемна, што блогеры так хутка падхапілі і распаўсюдзілі нашу ідэю. Хутчэй, чым мы паспелі ўсё ўсвядоміць і паправіць. Тым не менш, калі хтосьці з ветэранаў усё ж дойдзе да нас у госці — мы абяцаем з радасцю пачаставаць яго любой стравай цалкам бясплатна», — адказалі прадстаўнікі The One. 

Каментары1

  • Марта
    08.05.2025
    Ага, мінчукоў...

Цяпер чытаюць

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч2

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка загадаў «добра страсянуць» школьнікаў і «чаго б гэта ні каштавала, цалкам страсянуць» школы32

На паляванні пад Гроднам егер застрэліў паляўнічага10

Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу са спікерам і дэпутатамі Сейма Літвы. Што абмяркоўвалі?20

У Германіі падпалілі будаўнічую пляцоўку абароннай кампаніі4

Пуцін рэзка змяніў рыторыку: Дамовіцца паміж сабой павінны менавіта Расія і Украіна20

Украіна нанесла ўдар па порце Сочы

Дальнабойшчык са Смалявіч за рулём еў цукерку і падавіўся. У выніку загінулі двое

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч2

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць