Культура22

Гарадзенцы таксама змагаліся за сваю гравюру

Гравюра з выявай сярэдневечнай Горадні была прададзена за 95 000 злотых, а дырэктар гарадзенскага музэю меў паўнамоцтвы таргавацца толькі да 60 тысяч.

У Варшаве з аўкцыёну была прададзена рэдкая гравюра Матыяса Цюндта, дзякуючы якой мы сёньня ведаем, як выглядала Горадня ў 1568 годзе. На выяве падрабязна адлюстраваныя ўсе тагачасныя храмы, ратуша, замкі, ды іншыя пабудовы. Гравюра засталася ў Польшчы. Гарадзенскія ўлады таксама зрабілі спробу прыдбаць гравюру.

Паведамленьне пра выстаўленую на продаж гравюру Цюндта хутка распаўсюдзілася сярод гарадзенскіх гісторыкаў, бо яны разумеюць яе каштоўнасьць. Яны былі ня менш зьдзіўленыя тым, што гарадзкія ўлады зрабілі крокі, каб набыць яе. На варшаўскі аўкцыён езьдзіў дырэктар гісторыка-архэалягічнага музэю Юры Кітурка: «Па дамоўленасьці з уладамі я езьдзіў як прадстаўнік Гарадзенскага гарвыканкаму».

Гравюра з выявай сярэдневечнай Горадні была прададзена за 95 000 злотых (44 тыс. даляраў). А якія былі шанцы набыць яе?

«Я да шасьцідзесяці тысяч меў права дайсьці, — кажа Ю. Кітурка. — На свае страх і рызыку думаў нават да сямідзесяці пяці… Але выйшла ажно дзевяноста пяць тысяч. Што ж, як ня маеш паўнамоцтваў… З нашага боку гэта была ў пэўным сэнсе авантура. Да гэтага трэба рыхтавацца, а мы даведаліся за тры дні. І гэта толькі паступова высьпявала рашэньне ехаць, мы спачатку хацелі права каму-небудзь перадаць, потым я вырашыў зьезьдзіць. Вопыт, канечне, цікавы атрымаўся. І можна сказаць, што калі б былі грошы, то можна было б купляць вельмі рэдкія і цікавыя рэчы».

Затое беларускі калекцыянер, які пажадаў застацца невядомым, купіў у часе аўкцыёну сьціплы партрэт апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Каталёг аўкцыёну ў фармаце ПДФ даступны тутака.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі23

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзерватываў, назапашаных для спартсменаў на Алімпіядзе ў Італіі, хапіла на тры дні4

«У рускай мове няма такога імя». Беларус змагаецца з ЗАГСам, каб не змяняць дачцэ імя ў пашпарце42

«Вялікая малайчына, мы вельмі задаволеныя». Домрачава пра выступ дачкі на «Снежным снайперы»2

Лукашэнка сказаў, што Хрэнін будзе ў маі здаваць нарматывы11

У Гродне зноў заўважылі ажыятаж на рацэ. Што так прыцягвае дзясяткі чалавек?

Стурла Хольм Легрэйд выбачыўся перад былой дзяўчынай за аповед пра здраду

Ёханэс Клэба выйграў восьмы залаты медаль. Ён стаў разам з вялікімі2

77‑гадовы кіроўца электраскутара трапіў пад аўтамабіль у Мінску

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве54

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі23

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць