Эканоміка

Валютныя ўклады насельніцтва з пачатку года скараціліся на паўмільярда даляраў

У жніўні тэрміновыя валютныя ўклады насельніцтва скараціліся, нягледзячы на налічаныя працэнты, на 39,5 млн долараў. У той жа час рублёвыя ўклады насельніцтва з улікам налічаных працэнтаў павялічыліся на 65,3 млн дэнамінаваных рублёў.

Па стане на 1 верасня тэрміновыя рублёвыя ўклады насельніцтва склалі 2,66 млрд дэнамінаваных рублёў і павялічыліся ў параўнанні з пачаткам года з улікам налічаных працэнтаў на 1,8%.

У той жа час тэрміновыя валютныя ўклады насельніцтва, паводле даных Нацбанка, на 1 верасня складалі 7 млрд 197 млн долараў і скараціліся ў параўнанні з пачаткам года амаль на 494,5 млн долараў.

Аналітыкі фінансавага рынку тлумачаць скарачэнне валютных укладаў фізічных асоб у банкаўскай сістэме тым, што насельніцтва імкнецца за кошт назапашаных раней зберажэнняў падтрымліваць больш высокі ўзровень жыцця ва ўмовах паніжэння даходаў. Нагадаем, рэальныя даходы насельніцтва ў першым паўгоддзі скараціліся на 7%.

«Сродкі ад продажу валюты насельніцтва траціць на бягучае спажыванне. Даходы ў насельніцтва ўпалі, але жыццё не спынілася, і насельніцтва спрабуе падтрымліваць лад жыцця за кошт назапашаных раней зберажэнняў», — адзначыў у размове з карэспандэнтам БелаПАН старшы аналітык форэкс-брокера Forex Club Валерый Палхоўскі.

З гэтай высновай згодныя і спецыялісты Нацыянальнага банка. «Пры істотным зніжэнні даходаў насельніцтва захоўвае сваю звычку да спажывання», — адзначаў летам гэтага года падчас адной з канферэнцый начальнік галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацбанка Дзмітрый Мурын.

Паводле інфармацыі БелаПАН, насельніцтва захоўвае асноўны аб'ём сваіх зберажэнняў у сямі найбуйнейшых банках (там знаходзіцца 90% усіх банкаўскіх укладаў насельніцтва).

Так, на 1 жніўня аб'ём укладаў насельніцтва ў «Беларусбанку» складаў 8,5 млрд рублёў, у «Белаграпрамбанку» — 3,3 млрд, у «БПС-Ашчадбанку» — 1,6 млрд, у «Белінвестбанку» — 1,3 млрд, у «Прыёрбанку» — амаль 1 млрд, у «Белаграпрамбанку» і ў «Банку БелВЭБ» — 0,87 млрд і 0,83 млрд рублёў адпаведна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі гарыць буйны хімічны завод7

Лукашэнка павіншаваў Трампа з днём нараджэння. Што пажадаў?11

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў17

Чым небяспечна працяглае знаходжанне ў замкнёным невялікім калектыве1

Марока згуляла ўнічыю з Бразіліяй, Шатландыя выйграла ў Гаіці

На чэмпіянаце свету Катар вырваў нічыю ў Швейцарыі на апошніх хвілінах матчу

У Францыі шасцярых грузінаў асудзілі за любоў да рускай класікі2

У Гомелі пенсіянер паўстагоддзя захоўваў рэвальвер узору 1895 года. На яго данёс сын5

«Лепш выкінуць, чым аддаць?» Фермер паказаў, як выкідае клубніцы, і выклікаў абурэнне17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць