Грамадства2929

Знесены ў Кобрыне помнік Сувораву вернуць на месца пасля рэстаўрацыі

— Гэта чыстая выпадковасць! Кіроўца грузавой машыны здаваў заднім ходам. Злева-справа ёсць агляд, а ззаду проста па цэнтры помнік не ўбачыў. Толькі адчуў, што упёрся ў нейкую перашкоду - выкарчаваў яго, як дрэва, — распавядае Надзея Жук, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кобрынскага райвыканкама.

Здавалася б, нязначная навіна ўмомант разляцелася па сацсетках. Карыстальнікі тут жа ўцягнуліся ў спрэчкі аб тым, ці патрэбны Кобрыну помнік расійскаму палкаводцу, які ўдзельнічаў у падаўленні паўстання Тадэвуша Касцюшкі. Але, як аказалася, гэта пытанне на парадку дня не стаіць. Помнік знеслі па выпадковасці, і пасля рэстаўрацыі яго вернуць на месца.

Гэта здарылася ў суботу днём. Грузавік мясакамбіната прывёз прадукцыю ў кафэ, якое знаходзіцца непадалёк ад музея-сядзібы Суворава. Кіроўца быў у Кобрыне першы раз, не ведаў, як пад'ехаць да кафэ — і трапіў у такое недарэчнае ДТЗ.

— Мы выклікалі ДАІ, дырэкцыю мясакамбіната. Страхавальнікі прыехалі, бо машына застрахаваная. Усе афіцыйныя працэдуры выкананыя, усё аформлена, — кажуць у аддзеле ідэалогіі. — Помнік вынеслі ва ўнутраны двор музея. Сам бюст не пашкоджаны, ён зроблены з бронзы, пацярпеў толькі пастамент — адляцела гранітная пліта. Як на злосць, гэта здарылася напярэдадні 70-годдзя музея — да нас праз тыдзень прыедуць госці. Рабочыя паабяцалі, што да юбілею яго адрэстаўруюць і вернуць на месца.

Дарэчы, гэты помнік быў адліты скульптарам Кюферле і усталяваны перад домам-музеем Суворава ў 1950-м годзе. А сам музей уключаны ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Усяго ў Кобрыне тры помнікі палкаводцу — яшчэ адзін бюст стаіць у парку імя Суворава, а ў цэнтры горада - скульптура генералісімуса ў поўны рост.

Каментары29

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»4

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзе людзі?» Як улады пакінулі гамельчукоў без Цэнтральнага пляжа на цэлае лета2

Праз санкцыі расійскай дэлегацыі давялося на Алясцы аплачваць паліва для самалётаў гатоўкай. А гэта сотні тысяч даляраў2

Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»10

Ціханоўская павіншавала мужа з днём народзінаў і апублікавала фота ўсёй сям'і23

У Гродне восем чалавек судзяць за ўдзел у дваровых чатах6

Колькасць загінулых супрацоўнікаў расійскага вайсковага завода вырасла да 23 чалавек5

Міжзоркавая камета, якую параўноўвалі з кіраваным касмічным караблём, працягвае здзіўляць навукоўцаў3

Польскія пагранічнікі расказалі, колькі чалавек не пусцілі з Літвы ў Польшчу пасля аднаўлення памежнага кантролю паміж краінамі2

Былы ўладальнік «Трох цэн» судзіцца за сетку крам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»4

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць