Эканоміка33

Міністэрства ЖКГ: За ацяпленне будзем плаціць, як у студзені-лютым 2016 года

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі запэўнівае, што самы дарагі радок у нашых жыроўках — ацяпленне — не будзе расці ў цане ў гэтым годзе. «Кошт ацяплення будзе ў межах лічбаў, якія былі ў пачатку года», - заявіў прэс-сакратар міністэрства Генадзь Аксціловіч.

Прадстаўнік камунальнікаў, кажучы аб цане на ацяпленне, спаслаўся на ўказ прэзідэнта № 107. Гэты дакумент, нагадаем, усталяваў гранічныя тарыфы на «камуналку» да канца гэтага года.

«Кошт ацяплення змяняцца не будзе. Сярэдняя выніковая лічба будзе ў межах тых лічбаў, якія грамадзяне атрымлівалі ў студзені-лютым», - адзначыў Генадзь Аксціловіч.

Па гэтым указе ацяпленне для насельніцтва каштуе 13,3 рубля (133 тысячы ў старых грошах) за 1 Гкал. Стоадсоткавы тарыф (напрыклад, для пустых кватэр - 85,5 рубля (855 тысяч старымі).

Кошт ацяплення рэзка вырас у пачатку гэтага года разам з іншымі тарыфамі. Аднак пасля таго, як прэзідэнт заявіў, што тарыфы напісалі «ад балды», цэны на паслугі ЖКГ пералічылі, аднак цяпло ў дамах не патаннела.

Пра тое, што пакуль жыроўка не падаражэе беларусаў нядаўна запэўніў і Аляксандр Лукашэнка. Да павышэння варта рыхтавацца ўжо ў 2017 годзе. «У наступным годзе 5 даляраў будзе дакладна. У колькі гэта выльецца адсоткаў, не ведаю», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Нагадаем, зараз беларусы кампенсуюць 58% выдаткаў на «камуналку». Да 2018 года гэты паказчык павінен складзе 100%.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Каба-Вэрдэ выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету7

Што такое «альпійскі развод»? З'ява, пра якую лепш ведаць загадзя, каб застацца ў жывых у паходзе3

Хет-трык Дэмбеле дапамог Францыі разграміць Нарвегію2

У Галыгіных нарадзіўся трэці сын. Назвалі яго Лука20

Радаслаў Сікорскі назваў неадэкватнымі паводзіны Польшчы ў сітуацыі з ордэнам Белага Арла17

«Будзем спадзявацца на добры вынік». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра кантакты з ЗША наконт палітвязняў

Памёр Іван Антанюк1

Прыватную мастацкую калекцыю прадалі на аўкцыёне за амаль 400 мільёнаў даляраў. Былі і творы нашых землякоў

Расія рэзка павялічыла імпарт авіяцыйнага паліва з Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць