Літаратура55

Абвешчаны збор сродкаў на выданне «Караліны» Ніла Гэймана па-беларуску

На беларускую перакладзеная яшчэ адна сусветна вядомая кніга — на гэты раз «Караліна» Ніла Гэймана. Група энтузіястаў зараз займаецца выданнем твору і распачала дзеля гэтага краўдфандыгавую кампанію па зборы сродкаў на партале talaka.by.

«Караліна» (па-ангельску Coraline) — дзіцячая аповесць, напісаная ў 2002 годзе брытанскім пісьменнікам Нілам Гэйманам. Кніга атрымала шаснаццаць прэстыжных літаратурных прэміяў, у тым ліку прэмію Х'юга за лепшую аповесць, прэмію Брэма Стокера за лепшы твор для маладых чытачоў і прэмію Локуса за лепшую аповесць для падлеткаў. У 2009 годзе па аповесці быў зняты мультыплікацыйны фільм. Быў таксама пастаўлены мюзікл і пабачыла свет відэагульня па матывах аповесці. «Караліна» перакладзеная на 30 моваў, па ўсім свеце прададзена болей за мільён асобнікаў гэтай кнігі.

«Караліна» — гэта кніга, каторую хацеў бы напісаць кожны сучасны дзіцячы пісьменнік, але Ніл Гэйман усіх апярэдзіў. Калі я прачытала гэтую аповесць, паміж намі здарылася каханне з першага погляду. Тады я яшчэ не ведала, што «Караліна» перакладзеная на 30 моваў і мае дзясяткі літаратурных узнагародаў. Я проста адразу вырашыла: «Буду перакладаць, бо не перакласці не атрымаецца!»» — адзначыла перакладчыца кнігі Дар'я Вашкевіч.

«Беларускім дзецям не хапае якаснай захапляльнай літаратуры, якая б выходзіла за рамкі «лясных гісторый» ці «добрых вершаў». Цяперашнія планшэтна-смартфонавыя дзеці прагнуць авантураў і таямніцаў, якія здараюцца з іх аднагодкамі. І мы хочам даць ім магчымасць спазнаць фантастычныя прыгоды дзяўчынкі Караліны, якімі захапляюцца маладыя чытачы па ўсім свеце», — распавёў каардынатар праекту Сяргей Лісічонак.

Па сюжэце кнігі дзяўчынка Караліна Джонс трапляе ў іншы сусвет, у якім яна сустракае падобныя, але і дзіўнавата адрозныя ад сапраўдных свой дом, сваіх маці і бацьку. Цудоўнае падарожжа хутка ператвараецца ў змаганне за права застацца сабой, за права жыць, за магчымасць выратаваць сваіх бацькоў, за шанец вярнуцца. І разлічваць у гэтай барацьбе можна толькі на сябе. Ну і хіба на падказкі чорнага пухнатага Ката, з якім Караліне даводзіцца пасябраваць падчас сваёй вандроўкі паміж сусветамі.

Кніга па-беларуску выдаецца з захаваннем усіх аўтарскіх правоў. Перамовы дзеля гэтага доўжыліся амаль два гады. Па ўмовах кантракту, надрукаванымі могуць быць усяго толькі 500 экзэмпляраў кнігі, таму праект, на жаль, зможа парадаваць толькі абмежаваную колькасць чытачоў.

Ілюстрацыі да беларускага выдання кнігі намалявала мастачка і тэатральная рэжысёр Алена Медзякова. Яны былі разгледжаныя самім аўтарам аповесці, які і даў сваю згоду на выкарыстанне вобразаў. Некалькі год таму супольны твор Дар’і і Алены — ілюстраваная казка «Баваўняная дзяўчынка» — заняў другое месца ў літаратурным конкурсе «Экслібрыс» імя Янкі Маўра.

За навінамі праекта можна сачыць на старонцы кампаніі ці ў фэйсбуку. Па пытаннях датычна праекту выдання кнігі «Караліна» можна звяртацца па эмэйлу [email protected] ці па тэл. 8 029 6050158 (каардынатар Сяргей Лісічонак).

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Усе навіны →
Усе навіны

Спёка. Як перажыць і як паводзіць сябе ў такое надвор'е?1

Чаму мужчын прыцягваюць жаночыя азадкі? Навукоўцы і гэта патлумачылі39

Інфанціна выбачыўся за памылку, але застаўся прэзідэнтам ФІФА3

«Гэтыя аб'екты былі асуджаныя». Чаму наступствы балістыкі па лагістычных цэнтрах пад Кіевам такія цяжкія10

У ліпені Расія яшчэ больш павялічыла закупкі паліва ў Беларусі

Зяленскі: Ракеты для Patriot могуць не даваць, каб Украіна была больш саступлівая15

У Тайландзе маланка забіла 24‑гадовага футбаліста проста падчас матча ВІДЭА2

Колькасць ахвяр ДТЗ у Светлагорскім раёне павялічылася да 4-х. Памерла яшчэ адно дзіця1

Прафесія гэтага беларуса — пужаць людзей. Ён расказаў, што трэба рабіць і колькі за гэта плацяць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць