Надвор'е

У выходныя чакаецца цёплае, але дажджлівае надвор'е

У гэтыя выходныя дні, 1 і 2 кастрычніка, чакаецца цёплае, але дажджлівае надвор'е, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплая паветраная маса, якая паступае з паўднёвага захаду Еўропы.

У суботу ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ўначы плюс 9—15°С, днём плюс 16—22°С, па поўдні плюс 23—25°С.

У нядзелю месцамі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ўначы плюс 8—14°С, днём плюс 16—23°С, па поўдні да плюс 25°С.

У пачатку тыдня тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам больш актыўных атмасферных франтоў, якія рушаць з Заходняй Еўропы.

У панядзелак, 3 кастрычніка, ноччу месцамі, днём на большай частцы краіны кароткачасовыя дажджы, раніцай і днём па захадзе месцамі моцныя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ўначы плюс 10—15°С, днём плюс 15—22°С.

«Далей істотна пахаладае», — адзначыў сіноптык.

У аўторак на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах моцныя дажджы. Днём месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 6—12°С, днём плюс 8—14°С, па ўсходзе месцамі да плюс 16°С.

У сераду і чацвер месцамі кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы плюс 3—8°С, днём плюс 6—13°С.

Марына Носава, БелаПАН.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ52

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

На сметніцы пад Масквой самазвал насмерць збіў 61‑гадовую беларуску. Кіроўцу адпусцілі ў зале суда

Хлопец з-пад Шаркаўшчыны пакінуў у спакоі сантэхніку — якую раней метадычна краў, — пайшоў у аўтаматчыкі і ўрэшце згінуў пад Купянскам11

Атракцыён «Вежа свабоднага падзення», які гучна чмыхнуў падчас працы, адправілі на рамонт

Пераможца «Еўрабачання» прыйшла ў каменты да Кіркорава, які прыпісаў перамогу і сабе4

Памочнік Пуціна заклікаў расіян не чакаць адмены санкцый: Свет як раней не вернецца8

У Мінску здаюць кватэру за 15 000 рублёў на месяц1

«Плакаў вельмі, казаў, што яго ўсе пазнаюць»: падпалкоўнік-участковы дабіўся, каб яго былую жонку судзілі30

Дызайн станцыі метро «Кавальская Слабада» прызнаны найлепшым на конкурсе ў Расіі1

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ52

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць