Грамадства22

Адной з новых вуліц Драгічына могуць надаць імя Ніла Гілевіча

30 верасня народнаму паэту споўнілася б 85 год.

lit-bel.org

У Драгічыне можа з’явіцца вуліца імя народнага паэта Ніла Гілевіча. Пра гэта «Салідарнасці» паведаміў грамадскі актывіст Сяржук Бахун, які ў канцы чэрвеня звярнуўся з адпаведнай прапановай да старшыні Драгічынскага раённага савету дэпутатаў Святланы Барташ.

«З 1985 па 1990 г. Ніл Сымонавіч Гілевіч быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР XI склікання, у якім прадстаўляў Драгічынскі раён. Звяртаюся да Вас з просьбай ушанаваць памяць у Драгічынскім раёне аб гэтым сапраўды Народным чалавеку. Прапаную назваць вуліцы імем Ніла Гілевіча ў Драгічыне і ў раёне. Таксама можна надаць імя Ніла Гілевіча адной з бібліятэк у Драгічынскім раёне», — напісаў у звароце Сяржук Бахун.

У адказе Святланы Барташ гаворыцца, што ў новым раёне індывідуальнай забудовы Драгічына на сёння ёсць восем вуліц, якім плануецца надаць назвы.

«Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Драгічынскага райвыканкама будзе хадайнічаць аб наданні адной з вуліц новага мікрараёна г. Драгічына імя Ніла Гілевіча. Ваш зварот застаецца на кантролі ў Драгічынскім раённым Савеце дэпутатаў», — гаворыцца ў адказе Святланы Барташ.

Таксама Сяржук Бахун даслаў у Лагойскі раённы Савет дэпутатаў прапанову аб наданні імя Гілевіча адной з вуліц у Лагойску і раёне, а таксама адной з бібліятэк на Лагойшчыне.

Старшыня райсавета Пётр Вабішчэвіч паведаміў актывісту, што ягоная прапанова была разгледжана дэпутатамі на чарговай сесіі. На ёй было прынята рашэнне вынесці ініцыятыву Бахуна на грамадскае абмеркаванне.

Нагадаем, што вуліца імя народнага паэта можа з’явіцца ў Мінску. Адпаведны адказ з Мінгарвыканкама ў пачатку красавіка атрымала грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна сёння ўначы нанесла ўдары па нафтабазе ў Вусць-Лабінску ў Краснадарскім краі, па порце Марыупаля

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць