Грамадства

Рух за свабоду мусіць стварацца зьнізу ўверх, а ня зьверху ўніз

«Мілінкевіч, ганіце іх са свайго атачэньня, пакуль яны не пахавалі вас як палітыка». Блогер Фальксваген аб прапанове штабу Мілінкевіча стварыць адзіны каардынацыйны цэнтар па падрыхтоўцы флэшмобаў.

«Мілінкевіч, ганіце іх са свайго атачэньня, пакуль яны не пахавалі вас як палітыка». Блогер Фальксваген аб прапанове штабу Мілінкевіча стварыць адзіны каардынацыйны цэнтар па падрыхтоўцы флэшмобаў.

Штаб спадара Мілінкевіча прапанаваў стварэнне адзінага каардынацыйнага цэнтру па падрыхтоўцы флэш-мобаў.

Здаецца, па штабах усё ж трэба пальнуць.

Я вельмі захапляюся Мілінкевічам, галасаваў за і падтрымліваў яго, і таму не хачу, каб гэты таленавіты, прыстойны, культурны чалавек дэградаваў да ўзроўню звычайнага апазіцыйнага функцыянера.

Здаецца, у штабе хтосьці пранюхаў, што флэш-моб - гэта, як кажуць, sexy, новае, нечаканае, незаежжанае. З усімі выцякаючымі для замежнікаў наступствамі. (Далей маўчу - вы самі гэта падумалі). І палітычная апазіцыя, хаця б некалькі асобаў у яе шэрагах, вырашылі паставіць гэта, як кажуць, пад кантроль.

Накідваць арганізацыйны хамут на самаарганізаваную грамадзянскую супольнасць - значыць душыць яе ў зародышы. Даруйце, спадар Мілінкевіч, не вы павінны каардынаваць маладых людзей, што выходзяць на вуліцу, а яны вас. Гэта завецца дэмакратычная адпавядальнасць. Менавіта так, знізу ўверх а не зверху ўніз, мусіць стварацца і новы рух за свабоду, які я цалкам падтрымліваю. Я не сумняваюся, што ідэйку вам падкінулі менавіта тыя, хто мякка кажучы завальваў вам перадвыбарчую кампанію. Ганіце іх са свайго атачэння, пакуль яны вас не пахаваюць як палітыка.

Цяпер пра флэш мобы. Яны могуць працаваць толькі тады, калі робяцца нечакана, непрадказальна, імкліва. Гэта не тэатр - тут не можа быць адзінай трупы і адзінага рэжысэра. «Каардынацыйны цэнтр» - гэта лепшы падарунак КДБ, каб проста спыніць працэс, як кажуць, на карню. Вам гэта трэба?

Дарэчы, нарада флэш-мобаўцам. Пасьля двух тыдняў, вас ужо выдатна ведаюць, адсочваюць, і забіраюць, нават перад тым, як вы пачынаеце штосьці рабіць. Саблюдайце канспірацыю і будзьце гнуткімі. Старайцеся распаўсюджваць інфармацыю ў самы апошні момант. Не злоўжывайце інтэрнэтам, стварайце інфармацыйную заслону, на вашых ЖЖ ўжо ва ўсю сядзяць КДБісты.

Вы нам патрэбныя на Свабодзе!

Фальксваген, TOL

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая68

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША паскорылі перакідку дэсантных караблёў і тысяч марскіх пехацінцаў для магчымай высадкі ў Іране2

Гурт «Іванушкі International» не будзе мяняць назву з-за закона аб забароне англіцызмаў1

У Віцебску спрабуюць прадаць раскошную камяніцу з эркерамі, якую за дзесяць гадоў давялі да поўнага разбурэння1

Сабрана пятая частка экстраннага збору на дапамогу вызваленым палітвязням

Коўл: Спадзяёмся, да канца года ўдасца вызваліць усіх беларускіх палітвязняў19

Лідары ЕС не змаглі пераканаць Венгрыю разблакаваць крэдыт Украіне на 90 млрд еўра4

Ці варта хаваць свае сакрэты? І як зразумець, калі варта сказаць праўду, а калі — не?3

Еўрапейскія краіны і Японія гатовыя дапамагчы забяспечыць праход праз Армузскі праліў

Чалавек пазначаны ў спісе памілаваных, але застаецца за кратамі. Адбылася памылка? Што рабіць?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая68

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць