Эканоміка11

Нацбанк рыхтуе стратэгію развіцця фінансавага сектара да 2020 года

Нацыянальны банк рыхтуе стратэгію развіцця фінансавага рынку Беларусі да 2020 года, паведаміў першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Тарас Надольны, выступаючы 6 кастрычніка на Міжнародным банкаўскім форуме ў Мінску.»Зараз мы працуем над стратэгіяй развіцця фінансавага рынку да 2020 года. Дакумент ахоплівае ўсе сектары фінансавага рынку», — сказаў Надольны.

Праект стратэгіі, растлумачыў ён, прадугледжвае павышэнне долі рынкавых механізмаў у дзейнасці ўдзельнікаў фінансавага рынку. «Тут мы гаворым аб рэфармаванні сістэмы аказання дзяржаўнай падтрымкі. Доступ да рэсурсаў, на наш погляд, нават у межах дзяржпраграм павінен ажыццяўляцца на конкурснай аснове, гэта значыць калі праект добры — банкі даюць фінансаванне, калі не — у рэсурсах адмаўляюць», — падкрэсліў прадстаўнік Нацбанка.

Стратэгія таксама прадугледжвае развіццё рынку каштоўных папер і страхавога рынку. «Сёння доля актываў беларускіх страхавых кампаній на фінрынку Беларусі складае 3,5%. Пры гэтым 90% актываў страхоўшчыкаў прыпадаюць на страхавыя арганізацыі з дзяржкапіталам. Асноўныя намаганні ў наступныя гады трэба будзе накіраваць на развіццё добраахвотнага страхавання», — сказаў Надольны.

Акрамя таго, стратэгія фінансавага рынку да 2020 года прадугледжвае развіццё лічбавага банкінгу. «Ключавая ініцыятыва, з якой мы ў гэтай сувязі выходзім, — пашырэнне функцыяналу адзінай разлікова-фінансавага прасторы, а таксама ўкараненне новых сэрвісаў, якія спрыяюць развіццю лічбавага банкінгу ў краіне», — растлумачыў ён.

Прадстаўнік Нацбанка ў сувязі з гэтым канстатаваў, што на мінулым тыдні ў Беларусі запрацавала міжбанкавая сістэма ідэнтыфікацыі кліентаў.

«Сёння кліенту дастаткова адзін раз звярнуцца з пашпартам і прайсці ідэнтыфікацыю ў любым беларускім банку, пасля чаго ў яго з'явіцца доступ да фінансавых паслуг ўсіх беларускіх банкаў. У далейшым мы плануем, што кліенты, якія прайшлі ідэнтыфікацыю, атрымаюць доступ да страхавых і лізінгавых паслуг», — паведаміў Надольны.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Усе навіны →
Усе навіны

Медсястру з РНПЦ траўматалогіі і артапедыі асудзілі па двух палітычных артыкулах

Віцебскую прарасійскую актывістку Эльвіру Мірсалімаву выклікалі ў міліцыю3

Статкевіч: Ядзерная трэніроўка ў Беларусі — гэта пагроза, найперш, Еўропе4

Расія пачала ядзерныя вучэнні12

Севярынец: Улетку 2020 года топам у стукачоў было стаўленне да Пуціна2

Андрэй Пачобут выступіць у Еўрапарламенце1

«Планую, што змагу папрацаваць 25 гадоў». Беларуска атрымае дыплом доктара ў 47 гадоў5

У гульца «Арсенала» проста на футбольным полі зляцелі майткі ФОТАФАКТ6

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць