Грамадства44

Севярынец: Улетку 2020 года топам у стукачоў было стаўленне да Пуціна

Экс-палітвязень у фэйсбуку расказаў аб стукачах у ізалятары летам падчас пратэстаў.

Улетку 2020 года мяне раз на тыдзень рэгулярна пераводзілі на дзянёк з карцэра ў звычайную камеру — найперш каб не памёр ад абязводжвання, а яшчэ каб спраўдзіць, ці дайшоў кліент да кандыцыі. Правяралі такое праз асабісты кантакт з пазаштатным супрацоўнікам адміністрацыі — стукачом.

У кожнай турме ці калоніі стукачоў поўна. Часам трапляеш у камеру, дзе ўсе, апроч цябе, «шпіляць» на адміністрацыю – і тры-чатыры пары вачэй раўніва высочваюць кожны твой рух ды змены мімікі. Пасля опер «выдзерне» з хаты, паслухае справаздачу і, калі пашанцуе, дасць пару цыгарэтаў.

Каб уцерціся ў давер і высветліць, што ў мяне наўме, стукачы клялі Лукашэнку, горача падтрымлівалі апазіцыю, але ўвага да спецыфічных пытанняў, цікавых оперу (крымінал, зашквар, стан здароўя, псіхічнае самаадчуванне, грошы, асабістыя стасункі з лідэрамі) выдавала шцірліцаў з галавой.

Звычайны менскі п'янтос з раёну, афрыканец на дэпартацыю, адстаўны вайсковец, бомж, пераседжаны блатны — усе браталіся, спачувалі і спрабавалі высветліць, што там у мазгах у гэнага Севярынца.

Улетку 2020 года топам у стукачоў было стаўленне да Пуціна. Расія цісне на Луку, Пуцін пляце сеці — ці ня спеліся раптам беларускія хрысціянскія дэмакраты з Масквой на глебе праваслаўя? А з вагнерамі знаёмы? А як думаеш, Паш, ёсць тут такія, хто з Пуціным вась-вась?

— Ёсць, канечне, — смяюся. — Лукашэнка. 

Ну і, канечне, Паш, як там у карцары без вады? Сэрца калоціцца? Сцены ціснуць? Млееш паціху? Галава кружыцца? Мульцікі (галюцынацыі) бачыш? Можа, ну яго к чорту – і схадзіць з начальнікам пагаварыць?

Больш за ўсё мяне ўразіў дзед-баксёр, які прасядзеў у турме, паводле ягоных словаў, 42 гады, і цяпер выпраўляўся ў чарговую камандзіроўку. Ён усё жыццё прамышляў рабаваннем, прыглядваў у крамах тых, хто разлічваўся вялікімі купюрамі, на выхадзе біў і забіраў гаманец, прапіваў, трапляўся, адседжваў і ехаў зноў. Правая рука ў яго ўжо вісела як плець, нават на расцяжку ня мог стаць як след, але левая — дзед хваліўся кароннай левай — ешчо работает, магу зарадзіць.

Дзед гадзінамі сядзеў на нары без матраса, гледзячы роўна перад сабой, і потым раптам выдаваў якое-небудзь пытанне «ня ў броў, а ў глаз» — нібы страляў з кароннай левай:

— Дак а дзеньгі хто даёт?

Каментары4

  • И так по всей стране
    19.05.2026
    Это не только в тюрьме так. По всей стране люди ходят, провоцируют - в магазинах, в вузах, на работе. После Крыма ходили старые цыганки и говорили "как хорошо, что наш с Путиным!"
    Моя мама лежала в больнице после протестов, там тоже говорили про то, что против Луки, пытались от неё добиться высказываний. Всех несогласных стараются время от времени мониторить. Страна превращается в концлагерь.
  • Вершаванае рэзюмэ
    20.05.2026
    Доўга стаяў Севярын на дапросе,
    Тоячы словы і думкі свае
    Дзедусь-баксёр дакурыў папяросу
    І, на астатак, вапрос задае....
    ...
    Не, не скажу, адказаў Севярынец,
    Я не скажу, хто мне дзеньгі дае!
  • Верш
    20.05.2026
    Вершаванае рэзюмэ,
    Цвёрда трымаўся юнак на дапросе,
    Тоячы словы і думкі свае.
    Вораг з губазік усмактаў папяросу
    І бчбэшны сцяжок аддае.

    «Вось і сцяжок твой, — сказаў ён ласкава, -
    І ад яго на вачах у людзей
    Ты адцурайся — выгодная справа -
    Жыць застанешся, жыццё даражэй.

    Што ў ім карыснага? Трапка, не болей.
    Трапку спалі і дадому пайдзеш».
    «Ды не патрэбна такая мне воля,
    Сцяг і Пагоня — вось гэта найперш».

    "Ты не згаджаешся? Вельмі шкадую.
    Кінь свой сцяжок у палонку тады.
    Не, я не кіну ў ваду ледзяную.
    Сам лепш зайдуся ад лютай вады.

    "Добра, хай будзе па-твойму".
    На гэтым доўгі і нудны спыніўся дапрос.
    І юнака, нашым сцягам сагрэтым,
    Босага гоняць на люты мароз.

    Там ён, абліты вадой ледзяною,
    К сэрцу сцяжок дарагі прыціскаў.
    Быццам сцяжок пад сцюдзёнай вадою
    Сэрцу юнацкаму стыць не даваў.

    Хутка паўсюдна наш сцяг залунае.
    Як гістарычны нармальны працяг.
    У гэтым упэўнены, гэта я знаю.
    Воля і праўда, Пагоня і сцяг.

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес66

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Усе навіны →
Усе навіны

Зараз і беларускіх акцёраў будуць русіфікаваць — праз ВГІК13

Кучма і Юшчанка таксама адмовіліся ад польскіх ордэнаў13

У Віцебску на пешаходным пераходзе паставілі незвычайныя слупкі. Як яны працуюць?4

Трамп папракнуў Мелоні дрэннымі вынікамі ў Італіі, тая знайшла, што адказаць8

Іран зноў закрыў Армузскі праліў1

У Беларусі з'явілася новае бірузовае возера. Дзе яно?

Расіянка не змагла расплаціцца расійскай картай у мінскай кавярні. У выніку за яе заплацілі мінчукі10

Трамп прадставіў свой новы раскошны «Борт нумар адзін» — ён можа каштаваць мільярд даляраў3

Беларуска перавезла ў Егіпет 84‑гадовую маці: Нават ціск як у касманаўткі стаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес66

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць