Улада11

Макей 10 кастрычніка наведае Польшчу

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей абмяркуе з польскім калегам Вітольдам Вашчыкоўскім «актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва. Візіт Макея ў Польшчу адбудзецца 10 кастрычніка па запрашэнні польскага боку, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Візіт прымеркаваны да 25-годдзя падпісання Дэкларацыі аб добрасуседстве, узаемным прызнанні і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Польшчай. У ходзе візіту запланаваныя сустрэчы Макея з Вашчыкоўскім і іншымі прадстаўнікамі кіраўніцтва краіны.

«Сёлета адбылася прыкметная актывізацыя беларуска-польскага дыялогу. Пра гэта сведчыць, у прыватнасці, серыя візітаў у Беларусь міністраў замежных спраў, сельскай гаспадаркі, аховы прыроды, транспарту, марской гаспадаркі Польшчы, аднаўленне міжпарламенцкага дыялогу, інтэнсіўная праца міжурадавых камісій і галіновых рабочых груп», — адзначылі ў прэс-службе.

Паводле звестак МЗС, па выніках студзеня—жніўня аб'ём тавараабароту паміж Беларуссю і Польшчай склаў 1 млрд 381,3 млн долараў супраць 1 млрд 249,3 млн у студзені—жніўні 2015 года (рост на 10,6%). Аб'ём беларускага экспарту ў Польшчу склаў 584,4 млн долараў (рост на 14%), імпарту з Польшчы — 796,9 млн (рост на 8,2%). Адмоўнае сальда склала 212,4 млн долараў.

Вашчыкоўскі наведваў Беларусь у сакавіку гэтага года.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней23

Лукашэнка расказаў, што карова павінна стаяць у палацы і кожнаму неабходна «хоць па дзве баразёнкі» бульбы пасадзіць20

У Кіеве ўжо каля 100 пацярпелых падчас начнога ўдару1

Ізраіль забіў і новага кіраўніка Генштаба арміі Ірана. Ён займаў пасаду пару дзён7

У Мінску знікла пенсіянерка. Аказалася, што яна па просьбе «следчых» стала кур’ерам махляроў 

Якія банкі гатовы ўзяць у вас не самыя ідэальныя купюры

Што цяпер з архівам КДБ аб рэпрэсіях у БССР, які змаглі здабыць былыя сілавікі? Калі яго апублічаць?51

Беларускі піяніст узяў адразу тры прызы на конкурсе ў Валенсіі

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць