Свет

Выбух на ўсходзе Турцыі забраў жыцці 18 чалавек

Не менш за 18 чалавек, у тым ліку 10 ваеннаслужачых, загінулі ў Турцыі пры выбуху замініраванага аўтамабіля ля кантрольна-прапускнога пункта на паўднёвым усходзе краіны. Паводле слоў прэм'ер-міністра Біналі Йылдырыма, быў падарваны грузавік з пяццю тонамі выбухоўкі. Раненні атрымалі яшчэ 27 чалавек.

Выбух адбыўся ў горнай мясцовасці на мяжы з Іракам і Іранам, у якой актыўна дзейнічаюць курдскія сепаратысты з групоўкі «Рабочая партыя Курдыстана» (РПК), у КПП «Дурак».

Пакуль ні адна групоўка не ўзяла на сябе адказнасць за гэты напад.

У заяве турэцкага войска гаворыцца, што выбух адбыўся ў 09:45 па мясцовым часе.

Паводле слоў губернатара правінцыі Хакары, нападнікі спачатку адкрылі агонь па ваеннаслужачых, а затым падагналі да КПП аўтамабіль і ўзарвалі яго.

У выніку адноўленых сутыкненняў паміж арміяй Турцыі і баевікамі РПК за апошні год на паўднёвым усходзе Турцыі загінулі сотні чалавек. Анкара адмаўляецца праводзіць любыя перамовы з РПК да таго часу, пакуль групоўка не складзе зброю.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант8

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант

Усе навіны →
Усе навіны

Вярхоўны лідар Ірана пагражае Ізраілю наступствамі4

У акупаваным Крыме гучалі шматлікія выбухі

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана32

У Малі знайшлі сетку турмаў «Вагнера» з сотнямі зняволеных

У Варшаве затрымалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку Інтэрпала2

«Кожны хоча быць Каліноўскім, але…» У Варшаве паказалі «Інсургентаў» паводле п'есы Зянона Пазняка

Памёр аршанец Андрэй Корпс — наркаман, які спрабаваў ратаваць ад наркотыкаў іншых6

«Паўэрбанк зарадзіў, кофту папраў». Хлопец скраў чужыя рэчы, а пасля спалохаўся і вярнуў іх назад5

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант8

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць