Здарэнні88

«Казаў, што не разумее, навошта яму вучыцца ў беларускай гімназіі», — аднакласнік пра забойцу з ГЦ «Еўропа»

«Казаў, што яму не падабаецца беларуская мова і ён не разумее, навошта яму вучыцца ў беларускамоўнай гімназіі», — аднаклясьнік з пачатковай школы 23-й гімназіі Менску апазнаў Улада К. на фатаздымках.

«Я ўпэўнены, што гэта ён. Ведаю, што ў яго ёсьць старэйшая сястра, што яны заможныя», — кажа малады чалавек. Пасьля сыходу Ўлада з 23-й гімназіі яны яшчэ пару гадоў камунікавалі.

Фота юнака, што зладзіў разню ў «Еўропе», апублікаваў сайт расійскага тэлеканала Рэн-ТВ. Як выглядае, гэта скрыншот са службовага відэа, знятага следчымі.

«Ён любіў у мяне дома бываць, мы гулялі на кампутары. Але дзе ён жыў, я ніколі ня ведаў. Мы жылі ў адным раёне і каталіся на роварах разам. І ён вельмі любіў размаўляць па тэлефоне», — распавядае малады чалавек. Паводле яго, Улад у малым узросьце быў своеасаблівым хлопцам. У тую пару любіў пагуляць у «крывавыя» кампутарныя гульні.

«Калі, напрыклад, зь яго кпілі аднаклясьнікі, то ён проста апантана пачынаў шалець і злавацца. Тады ён выглядаў вельмі страшна. Я калі першы раз такое пабачыў, то падумаў, што нешта з гэтым чалавекам ня так. Бо такога проста чакаць нельга было, — распавядае малады чалавек. — Рэдка, але бывала такое». Праўда, як ён памятае, Улад ня быў сярод тых, каго цкуюць у школе. Хутчэй сярод тых, хто цкуе.

«Я б сказаў, што ён быў гіпэрактыўны ў пачатковай школе. Любіў асобна ад усіх маляваць, меў своеасаблівы гумар. З вучобай быў не ў сябрах, і нават у пятай клясе ў яго ня вельмі былі добрыя адзнакі. Але стасункі з усімі былі нармальныя, а я зь ім сябраваў», — кажа хлапец.

Што да сям’і, то бацьку Ўлада хлапец ня памятае зусім. «Маму часам бачыў. Яна гатавала вельмі смачнае печыва, якое ўсёй клясе падабалася».

«Я вось проста ў размове з вамі згадаў адзін эпізод зь ягонага жыцьця, калі ў яго згарэў дом, — распавядае малады чалавек. — Ня памятаю дакладна, што за прычына была, нейкая тэхнічная. Ён сам быў дома, па яго прыехала сястра, выратавала. Згарэлі ўсе ягоныя цацкі, рэчы — усё. У яго шок быў. Ён на наступны дзень мне пазваніў і пра гэта распавёў».

***

8 верасьня 17-гадовы першакурсьнік Улад К. напаў з бэнзапілой і сякерай на людзей у гандлёвым цэнтры «Эўропа». 43-гадовая жанчына загінула на месцы, 46-гадовая атрымала траўмы і знаходзіцца ў рэанімацыі. Яшчэ адна пацярпелая зь нязначнымі пашкоджаньнямі застаецца дома.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

«Праца дысцыплінуе». Былых зняволеных адправілі збіраць камяні14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць