Улада55

Канапацкая ўвайшла ў камісію па эканоміцы, Анісім — па культуры Палаты прадстаўнікоў

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 18 кастрычніка сфармавалі склады ўсіх 14 пастаянных камісій.

Самымі шматлікімі — па 12 чалавек — сталі камісіі па міжнародных справах (старшыня Валерый Варанецкі) і па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі (Андрэй Рыбак).

Другая па колькасці — камісія па адукацыі, культуры і навуцы, якую ўзначальвае Ігар Марзалюк. У яе склад увайшлі 11 дэпутатаў.

Самыя малалікія — па пяць чалавек — камісіі па заканадаўстве (Наталля Гуйвік) і па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі (Андрэй Навумовіч).

Па шэсць чалавек у камісіях па эканамічнай палітыцы (Уладзіслаў Шчэпаў), па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве (Юрый Дарагакупец) і па аграрнай палітыцы (Яўген Адаменка).

Па сем парламентарыяў увайшлі ў склад камісій па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце (Леанід Цупрык), па бюджэце і фінансах (Людміла Дабрыніна), а таксама па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы (Таццяна Кананчук).

Па восем чалавек увайшлі ў склад камісій па нацыянальнай бяспецы (Валянцін Міхневіч), па працы і сацыяльных пытаннях (Тамара Красоўская), а таксама па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы (Людміла Макарына-Кібак).

Актывістка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая ўключаная ў склад камісіі па эканамічнай палітыцы, а першы намеснік старшыні ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алена Анісім — па адукацыі, культуры і навуцы. Раней абедзве прадстаўніцы дэмакратычных сіл выказвалі жаданне працаваць у гэтых камісіях.

Старшыні ўсіх парламенцкіх камісій былі выбраныя 13 кастрычніка.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У Севастопалі ўзарвалі мужчыну. Імаверна, гэта былы камандзір украінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі9

У Севастопалі ўзарвалі мужчыну. Імаверна, гэта былы камандзір украінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У небе пад Мінскам заўважылі шквальны каўнер ФОТЫ

Мадэль з Мінска ў Геленджыку: «З вечара сірэна за сірэнай. Выбухі. Мы з дзіцём у туалеце ляжым»19

Праз пагрозу атакі дронаў адмянілі ўсерасійскі злёт аператараў беспілотнікаў

Кітайскі авіялайнер упершыню выканаў міжнародны рэйс, кінуўшы выклік Boeing і Airbus9

У гомельскай жаночай калоніі памяняўся начальнік2

Іран гатовы ваяваць з ЗША да канца прэзідэнцкага тэрміну Трампа3

Беларускія мытнікі адмаўляюць, што затрымліваюць фуры з Калінінградскай вобласці1

«Шукаць сэнс ёсць». Як ідуць пошукі зніклых у Кыргызстане альпіністаў

Каб не адключаць сваю АЭС, у Венгрыі тэрмінова мяняюць дно Дуная2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Севастопалі ўзарвалі мужчыну. Імаверна, гэта былы камандзір украінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі9

У Севастопалі ўзарвалі мужчыну. Імаверна, гэта былы камандзір украінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць