Улада22

Армія і марпехі ЗША пачалі атрымліваць новыя джыпы

Амерыканскія ўзброеныя сілы пачалі перасаджвацца на новыя мабільныя браніраваныя джыпы, паведаміў партал defencetalk.com.

Першыя сем машын L-ATV кампанія Oshkosh адправіла на днях на вайсковыя выпрабаванні ў часткі Сухапутных войск і Корпуса марской пяхоты ЗША. Усяго за гэты год вайскоўцы атрымаюць каля 100 новых джыпаў.

wikimedia.org 

Джыпы L-ATV ужо выйгралі тэндар на замену 17 000 лёгкіх тактычных аўтамабіляў у амерыканскай арміі аб'ёмам у $6,7 млрд, аднак зараз выпрабаванні ў звычайных частках павінны выявіць «дзіцячыя хваробы» машын, якія будуць выпраўляцца перад пачаткам буйнасерыйнай вытворчасці.

Агулам колькасць набытых джыпаў можа дайсці да 54 600.

Вайскоўцы атрымаюць чатыры мадыфікацыі L-ATV - агульнага прызначэння, з лёгкім і цяжкім узбраеннем, шматмэтавы пікап. Машына мае масу 6,4 т, адаптыўную падвеску, модульную браню, можа дэсантавацца з парашутам. Рухавік мае аб'ём 6,6 літра і магутнасць 300 к.с.

Джып можа несці кулямёт калібру 7,62 мм, 40-міліметровы аўтаматычны гранатамёт, супрацьтанкавы ракетны комплекс ці іншае ўзбраенне, якое можна ставіць на знешні дыстанцыйна кіраваны модуль.

Знакамітыя Humvee (High Mobility Multipurpose Wheeled Vehicle — Высокамабільная шматмэтавая колавая машына) сталі на ўзбраенне арміі ЗША яшчэ ў 1985 годзе і ўдзельнічалі практычна ва ўсіх войнах і канфліктах, якія вяліся з тых часоў Амерыкай.

Humvee ў Іраку, 2006 год. Фота wikipedia.org

Пасля Вайны ў Персідскім заліве ў 1991 годзе машына, якая рэгулярна трапляла ў аб'ектывы журналістаў, стала такой папулярнай, што ў 1992 годзе з'явіўся яе цывільны варыянт — Hummer. 

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант11

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант

Усе навіны →
Усе навіны

У ходзе ўдараў Ізраіля, меркавана, загінуў начальнік Генштаба арміі Ірана1

Беларус Аляксей Шпілеўскі ўзначаліць расійскі «Пары НН» замест Віктара Ганчарэнкі2

Вярхоўны лідар Ірана пагражае Ізраілю наступствамі4

У акупаваным Крыме гучалі шматлікія выбухі

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана32

У Малі знайшлі сетку турмаў «Вагнера» з сотнямі зняволеных

У Варшаве затрымалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку Інтэрпала2

«Кожны хоча быць Каліноўскім, але…» У Варшаве паказалі «Інсургентаў» паводле п'есы Зянона Пазняка

Памёр аршанец Андрэй Корпс — наркаман, які спрабаваў ратаваць ад наркотыкаў іншых6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант11

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць