Афіша22

Сёння ў бібліятэцы АН — прэзентацыя ўнікальнага збору полацкіх грамат

Цэнтральная навуковая бібліятэка Акадэміі навук (вул. Сурганава, 15). 14.30. Уваход вольны.

21 кастрычніка ў 14.30 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы ім. Якуба Коласа НАН Беларусі адбудзецца прэзентацыя фундаментальнага двухтомнай выдання «Полацкія граматы XIII - пачатку XVI стагоддзя».

Гэта выданне падрыхтавана сумеснымі намаганнямі расійскіх і беларускіх навукоўцаў, прадстаўнікоў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ), Інстытута гісторыі НАНБ, Гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Інстытута славяназнаўства Расійскай акадэміі навук (РАН), Інстытута расійскай гісторыі РАН, Расійскага дзяржаўнага архіва старажытных актаў: Аляксандрам Грушам, Васілём Вароніным, Ганнай Харашкевіч, Сяргеем Полехавым, Алесем Жлуткам, Кацярынай Сквайрс, Андрэем Цюльпіным.

Выданне ўяўляе сабой зборнік дакументаў (агульная іх колькасць каля 500), сярод якіх прывілеі вялікіх князёў літоўскіх на зямельныя падараванні жыхарам Полацка і Полацкай зямлі, дамовы і перапіска гэтых князёў з уладамі Рыгі па справах палачан, карэспандэнцыя палачан і рыжан і інш. Дакументы адлюстроўваюць складанае і шматбаковае ўзаемадзеянне розных этнасаў - русінаў, латышоў, літоўцаў, немцаў, іх культур, разнастайныя афіцыйныя, дзелавыя і асабістыя кантакты іх прадстаўнікоў. Выданне падрыхтавана ў адпаведнасці з сучаснымі навуковымі патрабаваннямі і будзе карысным не толькі гісторыкам, але і лінгвістам розных спецыяльнасцяў.

Выданне змяшчае шырокі ілюстрацыйны матэрыял.

У рамках прэзентацыі адбудзецца адкрыццё выстаўкі «А Полтескъ теж ёсць, хвалячи Бога, месца словутное …». У экспазіцыі будуць дэманстравацца дакументы XVII - пачатку ХХ стст., а таксама працы гісторыкаў XIX - пачатку ХХ стст. і дасягненні сучаснай беларускай і замежнай гістарыяграфіі.

У тым ліку кнігі, якія выходзілі ў друкарні Полацкага езуіцкага калегіума. Гэта слоўнікі, падручнікі, календары, творы Гарацыя, Цыцэрона. Сярод выданняў кніга з калекцыі Бібліятэкі Нясвіжскай ардынацыі - падручнік граматыкі лацінскай мовы Мануэля Альварэса (1526-1582) з экслібрысам Ежы Радзівіла («Emmanuelis Alvari … de Institutione grammatical linguae Latinae …», 1794).

Шырока будуць прадстаўлены унікальныя рукапісныя матэрыялы XVII-XVIII стст. з рукапіснага фонду «Калекцыя». Сярод іх гандлёвыя, зямельныя і судовыя дакументы, звязаныя з Полацкам і Полацкай зямлёй.

Уваход вольны.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы16

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС на восень рыхтуе «самы маштабны» пакет санкцый супраць Расіі3

46‑гадовы берасцеец шукаў працу ў Амстэрдаме. А як не склалася, то пайшоў на фронт з відавочным вынікам12

Беларус убачыў у Італіі лагатып мясцовага брэнда, які моцна нагадаў яму радзіму1

У Беларусі скляпалі для Расіі двухтоннага мядзведзя5

За выхадныя беларускія рыбакі злавілі трох здаравезных самоў ФОТЫ3

«Белоруссия, а никак не Беларусь». Арцемій Лебедзеў напісаў, як будзе правільна па-руску, і выклікаў захапленне падпісчыкаў113

«Узамен прапанавала кватэру на суткі». Мінчанка расказала пра дзіўную просьбу ў гандлёвым цэнтры

У Лідзе скруцілі гіганцкую шаурму ФОТАФАКТ

Трамп прыгразіў ударам па Амане3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы16

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць