Грамадства1212

Пальчыс: За год настроі сілавікоў у турмах у мяне на вачах моцна змяніліся

Настроі сілавікоў, з якімі Эдуарду Пальчысу давялося сутыкнуцца ў часе зняволення ў 2015 і 2016 гадах, значна памяняліся. Пра гэта палітвязень напісаў у сваім першым паведамленні ў фэйсбуку ад часу выхаду на свабоду пасля суда ўчора. 

«Пакуль жонка спіць, захапіў яе фэйсбук», — жартуе Пальчыс.

«Ведайце, што салідарнасць — наймагутейшая зброя, якая прабівае любыя муры. Я ў велізарным даўгу перад усімі», — падсумоўвае Пальчыс.

Нагадаем, што блогера Эдуарда Пальчыса судзілі за ягоныя публікацыі: у дзевяці з іх суд знайшоў «экстрэмізм», а ў адной — «распаўсюд парнаграфіі».

Праваабаронцы лічаць крымінальную справу блогера палітычнай.

Суд пачаўся 14 кастрычніка і праходзіў у закрытым рэжыме. Прысуд быў вынесены 28 кастрычніка і аказаўся нечакана мяккім. Пракурор прасіў для Пальчыса 3,5 года турмы, суд вызначыў хімію, якая скончыцца праз два месяцы. Блогер выйшаў на свабоду ў зале суда.

Крымінальную справу на Пальчыса завялі яшчэ ў 2015 годзе. Увосень таго года ён выехаў ва Украіну, але затым, па словах жонкі, вырашыў вярнуцца ў Беларусь. Ён меркаваў, што яго могуць затрымаць на ўкраінска-беларускай мяжы, а таму паехаў праз Расію, дзе і быў затрыманы.

23 студзеня 2016 года Пальчыса змясцілі ў СІЗА Бранскай вобласці ў Расіі. У чэрвені яго экстрадзіравалі ў Беларусь.

Так супала, што Пальчысу ў дзень суда споўнілася 26 гадоў.

Зняволенне блогера выклікала гарачую кампанію салідарнасці.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах11

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве за працу на расійскую разведку затрымалі супрацоўніка Мінабароны Польшчы1

Выпускаў падкаста «Нешта будзе», які рабілі Івулін з Мелказёравым, больш не будзе3

Расійскага коміка Арцемія Астаніна прысудзілі да 5 гадоў і 9 месяцаў турмы. Яго затрымалі ў Мінску

У Брэсце пад коламі грузавіка загінула пенсіянерка. Кіроўца з’ехаў з месца ДТЗ1

Бяздомная кошка прыцягвае жыхароў Віцебска ў музей2

Дзікія жывёлы ў мароз выходзяць да людзей. Як сябе паводзіць? Вось якія частыя памылкі мы робім3

У Мінску хутка пачнуцца працы па рэканструкцыі Кальварыйскага касцёла1

Знойдзены сотні рахункаў у швейцарскім банку, напэўна звязаных з нацыстамі6

У Лідзе прадалі ўчастак чыгункі ў прамзоне. Колькі каштавала?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах11

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць