Свет

Федэральных іміграцыйных агентаў пачынаюць выводзіць з Мінэсоты — адначасова выведуць 700 з 3 тысяч

700 чалавек будуць выведзены неадкладна.

Іміграцыйныя агенты затрымліваюць пратэстоўцу ў Мінеапалісе. Фота: Alex Kormann/The Minnesota Star Tribune via Getty Images

Федэральныя ўлады ЗША вырашылі вывесці з Мінеапаліса 700 супрацоўнікаў іміграцыйнай і памежнай службаў, адпраўленых туды на пошукі і затрыманне нелегальных імігрантаў. Пра гэта ў сераду абвясціў «цар межаў» Том Хоман, піша Бі-бі-сі.

Хоман, які курыруе ў адміністрацыі Трампа ўсе пытанні, звязаныя з межамі ЗША, сказаў на прэс-канферэнцыі, што гэтыя 700 чалавек будуць выведзены неадкладна. Пры гэтым у Мінесоце застануцца яшчэ каля 2000 федэральных супрацоўнікаў, перакінутых туды ў ходзе аперацыі супраць нелегальнай іміграцыі.

У студзені, падчас акцый пратэсту супраць гэтай аперацыі, федэральныя агенты застрэлілі ў Мінеапалісе двух грамадзян ЗША, пасля чаго адміністрацыя прэзідэнта Трампа адклікала камандуючага гэтай аперацыяй Грэга Бавіна і замяніла яго на Тома Хомана.

У аперацыі ўдзельнічаюць супрацоўнікі Службы іміграцыйнага і мытнага кантролю (ICE) і Мытна-памежнай патрульнай службы (CBP). Хоман сказаў, што выведзены будуць супрацоўнікі абодвух ведамстваў.

Па словах Хомана, у канчатковым выніку федэральныя ўлады збіраюцца вывесці ўсіх камандзіраваных у Мінесоту супрацоўнікаў і вярнуць іх дадому, але ў найбліжэйшы час аперацыя супраць нелегальных імігрантаў будзе працягнута.

Хоман зноў усклаў ускосную адказнасць за гібель людзей у Мінеапалісе на праціўнікаў адміністрацыі Трампа, якія пратэстуюць супраць яго кампаніі па выдварэнні нелегальных імігрантаў.

«Цар межаў» нагадаў, што ён яшчэ год таму казаў, што калі гэтыя людзі не спыняць распальваць нянавісць, то гэта скончыцца кровапраліццем — і вось яно здарылася.

Пры гэтым, запэўніў Хоман, ні ён, ні прэзідэнт Трамп, ні міністр унутранай бяспекі Крысці Ноэм гэтага кровапраліцця не хацелі.

Хоман папрасіў губернатара Мінесоты, дэмакрата Ціма Уолза, звярнуцца да грамадзян штата і заклікаць іх не перашкаджаць федэральным агентам.

Уолз пасля гібелі Рэнэ Гуд і Алекса Прэці, застрэленых федэральнымі агентамі, патрабаваў поўнага вываду ўсяго федэральнага кантынгенту са штата.

Напярэдадні міністр Крысці Ноэм абвясціла, што ўсім федэральным агентам у Мінесоце будуць выдадзены нацельныя відэакамеры.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец118

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін заявіў пра гатоўнасць да вайны з Еўропай27

Лукашэнка пашырыў паўнамоцтвы аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама

Віцебскі ветэран нацыянальнага руху і сёлета падтрымаў 20‑гадовую традыцыю1

У Пекіне прайшоў самы малалікі пленум ЦК Кампартыі Кітая. У партыі ідуць маштабныя чысткі5

«Негр вырашае, як паводзіць сябе карэнным беларусам?» Былая палітзняволеная Вішняк наехала на Алану Гебрэмарыям61

У Мінску каля «Беларусьфільма» пачалі будаваць жылы комплекс4

Усю суму для былога палітвязня Залатых сабралі за некалькі дзён

Амерыканскія кампаніі не хочуць набываць расійскі дызель, пра які дамовіўся Трамп. Ён можа пайсці ў Бразілію8

Ілюзія, анамалія, НЛА? У Мінску на небе заўважылі загадкавае свячэнне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец118

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць