Грамадства2828

Прэм'ерка Літвы адказала Марыі Калеснікавай наконт паляпшэння адносін з Беларуссю

Інга Ругінене пакуль не бачыць перспектыў пацяплення зносін Літвы і Беларусі.

У аўторак, 3 лютага, прэм’ер-міністр Інга Ругінене сустрэлася з Марыяй Калеснікавай, якая вярнулася на волю пасля больш як пяці гадоў незаконнага зняволення. Таксама Калеснікава сустрэлася з са старшынёй кіроўнай Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы Міндаўгасам Сінкявічусам.

На сустрэчах Марыя заклікала Літву і іншыя еўрапейскія краіны падтрымліваць намаганні ЗША ў дачыненні да Беларусі, заклікала павялічыць мабільнасць грамадзян Беларусі паміж Літвой і Беларуссю, падкрэсліваючы важнасць больш інтэнсіўнага руху з Еўропай і прапаноўваючы аднавіць чыгуначнае пасажырскае злучэнне Мінск—Вільня, а таксама абнавіць аўтобусныя маршруты.

Прэм’ер-міністр Літвы Інга Ругінене заявіла, што зараз не бачыць магчымасцяў для гэтага.

«Зразумелае імкненне апазіцыі даць людзям Беларусі больш магчымасцяў убачыць іншы лад, дэмакратычны лад, але пакуль мы адназначна не бачым магчымасцяў дазволіць больш паездак, перасячэнняў мяжы, мы пакуль не бачым магчымасцяў зрабіць адносіны «больш цёплымі», пакуль бачым адназначную пазіцыю з боку Беларусі — гібрыдныя атакі, шары, нашы перавозчыкі не атрымліваюць назад свае аўтамабілі», — сказала прэм’ер-міністр.

Каментары28

  • ●
    05.02.2026
    Калеснікава - Пратасевіч ў спадніцы .
  • политзек
    05.02.2026
    они также омерзительны, как и гауляйтер. и неважно, что по другой причине.
    будь у них хоть немного больше мозгов давно бы четко разделили свое отношение к властям и любым её сотрудникам, вплоть до вахтеров в исполкоме, и обычных людей.
    первым - жесткие санкции автоматом, вторым - практически безвиз.
    списки первых давно бы уже собрали с помощью киберпартизан и белпола.
    но им же так проще - всех в одну корзину.
  • ●
    05.02.2026
    политзек, источником власти является народ . Он делегирует ее конкретным людям . И они обязаны защищать интересы именно своего народа . В данном случае литовского . Все , точка , абзац . Беларусам ,как и всем остальным они ничего не должны . Никаким ни протестным , ни гос . Поэтому все претензии неуместны .

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

Цэны на нафту ўпалі на фоне навін пра аднаўленне перамоў паміж ЗША і Іранам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць