Грамадства1212

Беларуская мытня канфіскавала ў Ірыны Халіп пяць кніг яе мужа Андрэя Саннікава

Беларуская мытня канфіскавала ў журналісткі Ірыны Халіп пяць асобнікаў кнігі «Мая гісторыя. Беларуская «амерыканка», альбо Выбары пры дыктатуры», напісанай яе мужам, былым намеснікам міністра замежных спраў, кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2010 года Андрэем Саннікавым.

Фота charter97.org

Як паведаміла БелаПАН Халіп, яна вярталася на машыне з сынам пасля канікул праз пункт пропуску «Прывалка» на беларуска-літоўскай мяжы. «Кнігі былі з дароўнымі надпісамі мужа, у тым ліку Святлане Завадскай. Адна была выдадзена ў Расіі, чатыры — у Польшчы. Убачыўшы ў чамадане кнігі, мытніца ўсклікнула: «Гэта яшчэ што такое?» Такое ўражанне, што мытня нервова рэагуе на любую літаратуру: кнігі ляжалі ўроскід, і не адразу можна было зразумець, хто аўтар», — адзначыла журналістка.

Паводле яе слоў, мытня ўзяла кнігі на экспертызу, якая будзе доўжыцца не менш за месяц. «На маю рэмарку, што адна з кніг выдадзена ў Расіі і будзе легальна прадавацца там у крамах, мне заявілі: не ўсё, што дазволена ў Расіі, дазволена ў нас. Як гаворыцца, Мытны саюз у дзеянні», — сказала Халіп.

«З аднаго боку, уладам патрэбны крэдыт МВФ, таму наўрад ці кнігі будуць прызнаныя экстрэмісцкімі. З іншага боку, папера аб тым, што кнігі не з'яўляюцца такімі, дазволіць мне вазіць іх у прамысловых маштабах, што наўрад ці спадабаецца ўладзе», — заявіла яна.

Халіп, паводле яе слоў, пачула размову двух мытнікаў пра магчымы лёс кнігі Саннікава. «Адзін кажа: калі гэта прыватная гісторыя, то ў гэтым нічога такога няма. А другі пярэчыць: «Майн Кампф» таксама была асабістай гісторыяй», — расказала Халіп.

Каментары12

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю5

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

У аварыі ў Батумі загінулі двое беларускіх турыстаў — 43‑гадовая жанчына і 63‑гадовы мужчына11

Сабаленка ўвайшла ў пяцёрку тэнісістаў з самымі высокімі заробкамі за год3

«Пацалавалі браму». Берасцейцы раскрытыкавалі арганізацыю сямейнага фэсту з Artik & Asti, арганізаванага «Савушкавым»11

Трамп засцярог Украіну ад атак на не расійскія нафтавыя танкеры ў Чорным моры5

У выніку ўдару па выставе ўзбраенняў загінуў былы кіраўнік цэнтра «Альфа» СБУ

Такаеў падчас сустрэчы з Пуціным заклікаў яго замарозіць вайну ва Украіне8

«Самым сінім быў Генадзь». Як экс-падпалкоўніка збілі за ўдзел у пратэстах5

«Хогвартс адпачывае». На вуліцы Мінска заўважылі «дыханне дрэў»

У Мінску арыштавалі «чорнага рыэлтара», які спрабаваў завалодаць кватэрай алкаголіка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю5

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць