Афіша

«Снежны чалавек у Мінску» — 24 лістапада

24 лістапада (чацвер) у Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна (вул. Гікалы, 4) адбудзецца прэзентацыя новай кнігі шведскай пісьменніцы Эвы Суса «Снежны чалавек у Мінску» ў перакладзе на беларускую мову Дзмітрыя Плакса і ў мастацкім афармленні Кацярыны Дубовік. З удзелам аўтаркі і мастака!

Кніга пра прыгоды Снежнага чалавека ў Мінску ўнікальная, бо найперш пабачыла свет менавіта ў беларускім перакладзе ў серыі для дзяцей «Каляровы ровар» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Снежны чалавек, створаны Эвай Суса, ужо знаёмы беларускаму чытачу —у 2013 годзе ў серыі «Каляровы ровар» выйшла аднайменная кніга ў перакладзе Алесі Башарымавай, аформленая французскім мастаком Бенжамэнам Шо.

На мастацкае аздабленне новай казкі быў абвешчаны конкурс, на які прыйшлі заяўкі ад маладых мастакоў як з Беларусі, так і з-за яе межаў. У выніку кампетэнтным журы была абраная Кацярына Дубовік — беларускі мастак, якая жыве ў Амстэрдаме і прыедзе ў Мінск адмыслова, каб разам з Эвай Суса узяць удзел у прэзентацыі кнігі. Выступіць таксама старшыня ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» Барыс Пятровіч.

На вечарыне будуць цікавосткі (праграма ўдакладняецца). Запрашаем дзетак і іх бацькоў!

Пачатак у 18.00. Уваход вольны!

Арганізатары: ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», Амбасада Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь, партнёр — грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!».

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць