Грамадства33

Пасля шасцігадовага перапынку адкрыўся «Мінскі форум»

Пэтэра Дэтмар, Райнэра Лінднэр, Mатыяс Тумпэль, Яўген Прэйгерман. Фота svaboda.org

24 лістапада палітыкі, дыпляматы, экспэрты і грамадзкія актывісты зь Беларусі, Нямеччыны і іншых эўрапейскіх краін зноў сустрэліся на «Менскім форуме». Канфэрэнцыя, якая праводзіцца з 1997 года Нямецка-беларускім таварыствам, сёлета прысьвечана тэме «Беларуь — Нямеччына — ЭЗ. Пэрспэктывы эўрапейскага суседзтва і бясьпекі».

Форум пачаўся з прэсавай канфэрэнцыі амбасадара Нямеччыны ў Беларусі Пэтэра Дэтмара, старшыні «Менскага форуму» і Нямецка-беларускага таварыства Райнэра Лінднэра, старшыні Менскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра (IBB) Маціяса Цюмпэля і Яўгена Прэйгермана, старшыні дыскусійна-аналітычнай супольнасьці «Лібэральны клюб».

Райнэр Лінднэр у сваім выступе адзначыў:

«У «Менскім форуме» возьмуць удзел каля 200 удзельнікаў, бальшыня зь іх зь Беларусі. Заплянаваная праца трох сэкцый: зьнешняя палітыка; эканамічныя рэформы; грамадзянская супольнасьць і рэгіянальнае разьвіцьцё. Шматлікія прадстаўнікі дыпляматычнага корпусу ўдзельнічаюць у форуме.

Што зьмянілася за 6 гадоў пасьля апошняга форуму ў Беларусі? — вось што важна менавіта для мяне. Мы правялі два мерапрыемствы за межамі Беларусі, каб не забывацца на форум. Мы наўмысна працуем паводле прынцыпу: ніякіх закрытых абмеркаваньняў, спадзяемся, так будзе і на гэтым форуме».

Пэтэр Дэтмар

Амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Пэтэр Дэтмар сказаў, што папярэдні форум праходзіў у 2010 годзе. Але ў апошні час прайшло збліжэньне Беларусі з Эўразьвязам, стасункі палепшыліся.

«Назва сёлетняга форума — «Пэрспэктывы ЭЗ і пэрспэктывы суседзтва з ЭЗ». Вельмі важна, каб мы ня толькі абмеркавалі праблемы, а знайшлі імпульсы, каб мы потым разам працавалі і разам жылі ў гэтай прасторы. Мы павінны вызначыць вэктар добрага, плённага супрацоўніцтва».

На пытаньне журналістаў, ці лічыць амбасадар Нямеччыны, што сытуацыя з дэмакратыяй за 6 гадоў, калі форум не праводзіўся, палепшылася, спадар Дэтмар адказаў так:

«Рытарычнае пытаньне. І адна з прычын, чаму форум прыпыніў працу, была сытуацыя пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, парушэньні правоў чалавека, калі былі арыштаваныя вядучыя палітыкі, калі зьявіліся палітзьняволеныя. І мы са свайго боку не маглі на гэта не адрэагаваць. Было важна зрабіць пэўны знак.

За апошнія 15 месяцаў адбылася станоўчая дынаміка. Былі вызвалены палітзьняволеныя, гаворка ідзе і пра іншыя крытэры, якія былі вызначаны з боку Эўрапейскага зьвязу. Таму, безумоўна, тут ёсьць зрухі. Чаго я не сказаў, што ёсьць фундамэнтальныя зьмены ва ўнутрыпалітычных умовах. Безумоўна, канечне, збліжэньне ў адносінах паміж Менскам і Брусэлем — гэта відавочная падстава для таго, каб форум аднавіў сваю працу».

На адкрыцьці форуму намесьніца міністра замежных спраў Алена Купчына адзначыла, што за апошнія 6 гадоў, калі форум не зьбіраўся, многае зьмянілася, і ў Беларусі, і ў сьвеце:

«Форум — гэта плошча ў Рыме, дзе традыцыйна адбывалася грамадзкае, эканамічнае, палітычнае жыцьцё. «Менскі форум» — гэта адкрытая дыскусія. Няма лепшай формы зносінаў, чым дыялёг».

У працы форуму бяруць удзел нядаўна прызначаны амбасадар Беларусі ў Нямеччыне Дзяніс Сідарэнка, кіраўніца прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Андрэа Віктарын, дыпляматы, палітыкі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, экспэрты, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных3

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Усе навіны →
Усе навіны

Джасцін Цімберлэйк расказаў, што мае хваробу Лайма, якую пераносяць кляшчы. Боль ён трываў два гады на сцэне5

Пачалася сустрэча Лукашэнкі і Пуціна4

Як выглядае беспілотнік, які сёння знайшлі ў Літве ФОТА2

Латушка: Круглы стол з Лукашэнкам немагчымы26

У Літве знайшлі беспілотнік, што заляцеў з Беларусі. Вось як ён выглядае2

Пошукава-выратавальныя работы ў Кіеве завершаны: загінуў 31 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

«Самае старое» дзіця ў свеце нарадзілася з эмбрыёна, які быў замарожаны 30 гадоў таму3

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных3

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць