У магілёўскай краме гандлёвай сеткі «Еўраопт» у нядзелю, 27 лістапада, адна з пакупніц надоўга паралізавала чаргу каля касы. За вазок з пакупкамі жанчына вырашыла расплаціцца пакетам з дробнымі манетамі, піша Еўрарадыё.
Відавочца выклала ў сацсеткі відэа, як касірка пералічвае грошы.
Па словах відавочцы, падлік грошай зацягнуўся амаль на паўгадзіны. Пры гэтым астатнія пакупнікі пакорліва чакалі, не пераходзячы ў іншую чаргу.
Цяпер чытаюць
Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм
Каментары