Здарэнні1010

Лунінецкія Рамэа і Джульета перамаглі сістэму і вярнуліся дадому

Закаханыя лунінецкія падлеткі, якія ўцяклі ў Маскву паўтара месяца таму і былі аб'яўленыя ў вышук, вярнуліся дадому.

«Наш навучэнец вярнуўся ў каледж і прыступіў да заняткаў. Яму будзе абвешчана дысцыплінарнае спагнанне. З яго ўзятыя тлумачальная і пісьмовае абавязацельства аб узорных паводзінах у будучыні. У адваротным выпадку ён будзе адлічаны з каледжа, хоць вучыцца яму засталося ўсяго 7 месяцаў. Па словах навучэнца, увесь гэты час яны з сяброўкай былі ў Маскве», — расказаў карэспандэнту БелТА дырэктар Лунінецкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці Іван Раковіч. Сяброўка падлетка, навучэнка мясцовага політэхнічнага каледжа, таксама прыступіла да заняткаў.

Нагадаем, падлеткі ўцяклі з дома праз тое, што дзяўчыну мусілі на тры месяцы адправіць у спецустанову ў Магілёў. Справа ў тым, што яна неаднаразова траплялася за распіццё спіртнога ў грамадскіх месцах.

Аднак у выніку Брэсцкі абласны суд адмяніў рашэнне лунінецкіх суддзяў праз «недаказанасць падставаў». І толькі тады падлеткі вярнуліся дахаты.

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Anthropic заклікае да глабальнай паўзы ў распрацоўцы ШІ, папярэджваючы пра рызыку «самаўдасканалення»9

Самы дарагі дом у Беларусі ў маі прадалі за 1,8 мільёна даляраў

Тэлефонныя махляры прымусілі 19‑гадовую мінчанку раздзецца перад камерай 10

Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт9

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць