Меркаванні4646

Андрусь Горват: Я дармаед, наркаман, алкаголік і злодзей

У Беларусі нельга быць проста харошым чалавекам… Учора я атрымаў ліст з просьбай аплаціць падатак на дармаедства. Ну, як просьбай? Патрабаваннем. «Гэтага не можа быць. Гэта памылка», — падумаў я і пазваніў свайму інспектару. А ў мяне, аказваецца, і свой інспектар ёсць. Але памылкай гэта не было. Хоць я амаль два гады спаў спакойна з думкай, што сярод сялянаў дармаедаў не шукаюць і не адстрэльваюць, то былі прыгожыя мроі.

Не чапаюць толькі таго, хто мае зямельны надзел для вядзення сельскай гаспадаркі. Я такога надзела, высветлілася, не маю. Мае дваццаць пяць сотак толькі для абслугоўвання хаты. Ну, там, каб было куды рыдлёўку для чысткі снегу паставіць. Хоць я ўсё лета стаяў ракам у агародзе, даіў казу і карміў бабу Наташу яйкамі ад сваіх курэй, я ўсё адно дармаед.

Да гэтага моманту такі падатак мне здаваўся смешным. Цяпер смеху паменела. Кажуць, хутка выйдзе яго новая рэдакцыя, у якой такіх, як я, расстрэльваць не будуць. Пакуль новая рэдакцыя не з’явілася, я спрабую знайсці лагічнае тлумачэнне, за што з мяне дзяруць грошы.

Медыцына? Апошні раз я карыстаўся «бясплатнай» лякарняй, гадоў дзесяць таму, калі ад мяне штосьці хацеў ваенкамат. Да гэтага часу мяне туды вадзілі на «экскурсіі» ад універа і школы. Ніякай сваёй патрэбы хадзіць туды я не меў. От і цяпер нідзе ў свеце няма маёй медыцынскай карткі. А калі захварэю, то збіраюся паміраць дома.

Па дарогах я езджу аўтобусамі і маршруткамі. Разлічваюся за гэта, калі купляю квіток. А калі раз на год вяртаюся з лесу па хойніцкім асфальце, то я ж іду акуратненька, памаленьку.

Штогод я плачу за зямлю, на якой мой дзед пабудаваў хату, на якой я саджу памідоры і гадую казу. Сёлета памідорамі накарміў усіх сваіх родзічаў, бо чалавек я вельмі сквапны — вырошчваю ўсяго на пяць мяне. Гэта на той выпадак, калі раптам пачнецца вайна і трэба будзе пракарміць галодную дзеўку з дзецьмі, якой няма дзе жыць.

А калі сябар прыязджае ў госці, пасядзім з ім, пагамонім пра тое-сёе, ён ўжо ідзе да машыны, а я выбягаю з хаты і крычу яму ўследкі:

— Цыбулю, цыбулю вазьмі! У мяне сваёй цыбулі багата.

Але мне прыходзіць паперка, у якой напісана, што я дармаед.

З тых даўніх часоў, калі мой бацька — палкоўнік міліцыі — пайшоў на пенсію, я ніколі не звяртаюся да міліцыянтаў. Неяк больш мяне турбуюць яны. От участковы прыходзіў, каб паглядзець, хто я такі. Плаціць за тое, што ён захацеў са мной пазнаёміцца, — сам я б да такога не дадумаўся.

Я, можна сказаць, дзікі чалавек, «асацыяльная лічнасць», жыву па прынцыпе: адчапіцеся, я не чапаю вас — вы не чапайце мяне.

Я нават не прашу ні ў кога талонаў у сталовую, пуцёўку на возера і абанементаў у працэдурны кабінет. І не магу зразумець, як хтосьці можа штосьці прасіць у мяне. Не прасіць — патрабаваць. Мы вас жэстачайшэ арыштуем, Андрусік Іванавіч, і расстраляем.

Не проста патрабаваць — чапляць цэтлік «социальное иждивенчество». З цікаўнасці я нават пагугліў, што за звер такі. Аказваецца, я не разлічваю на свае сілы і жыву за кошт іншых. За кошт дзяржавы.

За ўвесь час, што я правёў у вёсцы, ніводзін дзядзя не прыйшоў да мяне са свайго цёплага кабінета і не запытаўся: «Мо вам чым памагчы? Што для вас зрабіць?». Насупраць — спачатку я бегаў і шукаў працу, а потым усім даказваў, што я не злодзей. Участковы прыходзіць — даказваю, што не наркаман, не суценёр, не алкаголік.

— Чэсна, чэсна, дзядзя, паверце на слава, — кажу. — Я харошы.

Збіраю сродкі на выданне сваёй кнігі праз «Талаку», звоняць з банка і просяць пацвердзіць, што я не прадаю спайсы. Маўляў, мне грошы ідуць на рахунак па дзесяць рублёў, «падазрыцельна». «Вы наш кліент, вы, можна сказаць, наш любімы кліент, але прыедзьце і напішыце, скуль вам грошы ідуць і куды вы іх дзееце, шчэ і квітанцыю прывязіце на ксеракопію». А якое вам дзела? Не, ну праўда.

У мяне склалася ўражанне, што ўсе ў Беларусі нараджаюцца вінаватымі. І жыццё беларусу даецца для таго, каб даказаць, што ніякай віны няма. Нельга быць проста харошым чалавекам. Харошым чалавекам можна памерці, але для гэтага ўвесь час трэба збіраць даведкі і квітанцыі аб аплаце за права харошым чалавекам быць.

Каментары46

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем2

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: ЗША аднавілі пастаўкі зброі Украіне2

У палескім Лагішыне гатовы да працы падарунак Радаслава Сікорскага

ГУР паведаміла пра знішчэнне ўчастка расійскага газаправода, які абслугоўваў ВПК

Пуцін гатовы да пагаршэння адносін з Трампам і не будзе спыняць вайну11

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»17

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем2

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць