Грамадства4949

Дэпутаты адмовіліся вяртаць у стаж для налічэння пенсіі службу ў арміі, дэкрэт і вучобу ў ВНУ

Пастаянная камісія па працы і сацыяльных пытаннях адмовілася ініцыяваць вяртанне ў стаж для налічэння пенсій час службы ў арміі, знаходжання ў дэкрэтным адпачынку і вучобы ў ВНУ.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Як паведаміла старшыня камісіі Тамара Красоўская ў адказ на зварот у парламент групы грамадзян, у страхавы стаж для налічэння працоўнай пенсіі ўключаецца толькі праца з выплатай абавязковых страхавых узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва,

«Што датычыцца заліку ў страхавы стаж перыядаў праходжання тэрміновай воінскай службы, іншай дзейнасці без выплаты ўзносаў (пры гэтым у шэрагу выпадкаў з атрыманнем сацыяльных выплат: дапамог па беспрацоўі, па доглядзе дзяцей або інвалідаў), то гэта азначала б памяншэнне патрабаванага перыяду выплаты ўзносаў для ўзнікнення права на працоўную пенсію па ўзросце на агульных падставах», — гаворыцца ў адказе Красоўскай.

«Ва ўмовах рэалізацыі мер, накіраваных на стрымліванне росту расходаў на пенсіі насельніцтву, якое старэе, такія прапановы не могуць быць падтрыманыя», — упэўнена дэпутат. Красоўская таксама адзначае, што бацькам дзяцей-інвалідаў, шматдзетным маці, інвалідам з дзяцінства і іншым сацыяльна слабым катэгорыям, для якіх фарміраванне працяглага страхавога стажу аб'ектыўна цяжкае, захоўваецца льгота па працягласці неабходнага страхавога стажу на працоўную пенсію (не менш за пяць гадоў).

Як паведаміў БелаПАН першы намеснік БСДП (Грамада) Ігар Барысаў, падчас парламенцкіх выбараў у верасні актывісты партыі ў Магілёве сабралі больш як 70 подпісаў грамадзян пад патрабаваннем уліку ў стажы для налічэння пенсій часу службы ў арміі, знаходжання ў дэкрэтным адпачынку, доглядзе інваліда і вучобы ў ВНУ.

Барысаў расцэньвае адказ дэпутата як развянчанне міфа пра Беларусь як сацыяльную дзяржаву. «Нашы ўлады не думаюць пра свой народ, таму што ёсць такое паняцце, як грамадска-карысная праца. Гэта, напрыклад, служба ў арміі. Людзі аддаюць дзяржаве гады свайго жыцця, і дзяржава павінна ствараць умовы для людзей, таму што ў выпадку якой-небудзь небяспекі яны пойдуць аддаваць жыццё за радзіму. Дзяржава таксама павінна быць зацікаўленая, каб яе грамадзяне былі высокаадукаванымі спецыялістамі. А тут атрымліваецца, што чатыры-пяць гадоў вучобы ў ВНУ выкраслены са стажу. Узнікае пытанне: а ці патрэбныя дзяржаве адукаваныя людзі», — заявіў ён.

Няўжо дзяржаве не патрэбны прырост насельніцтва і каб жанчыны, якія нараджаюць, атрымлівалі прэферэнцыі, задаецца пытаннем апазіцыйны палітык. «А калі людзі даглядаюць інвалідаў і гэта не ідзе ім у страхавой стаж, то гэта несправядліва. Таму трэба канстатаваць, што такое паняцце, як справядлівасць, адсутнічае ў нашай дзяржаве, і сцвярджэнне, што Беларусь — сацыяльная дзяржава — гэта міф», — робіць выснову Ігар Барысаў.

У 2016 годзе для большасці катэгорый работнікаў для атрымання права на працоўную пенсію неабходна мець 15,5 года страхавога стажу.

Каментары49

Цяпер чытаюць

Статкевіч пра «Ноч музеяў» у Мінску: Мы зразумелі, што людзі апладзіравалі не саксафаністу, а нам з жонкай6

Статкевіч пра «Ноч музеяў» у Мінску: Мы зразумелі, што людзі апладзіравалі не саксафаністу, а нам з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Светлагорскім раёне тры чалавекі загінулі пасля сутыкнення легкавіка з бензавозам

Памёр футбольны калекцыянер, які апранаў моладзь у майкі з Лукашэнкам1

У Гомелі мужчына напаў з нажом на двух чалавек. Яго затрымалі вайскоўцы1

Нямецкі фермер выразаў на кукурузным полі Пуціна і Трампа7

У Мінску спынілі дзейнасць фінансавай піраміды, якая існавала чатыры гады4

Вядучы польскі разведчык пра беларускі КДБ, Івана Церцеля і дыялог з Мінскам8

У Беларусі ўжо +37°C1

Ціханоўская не змагла адкрыць рахунак у польскім банку50

Зяленскі: Тэмпы перадачы Украіне ракет да Patriot сёлета скараціліся ў тры разы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч пра «Ноч музеяў» у Мінску: Мы зразумелі, што людзі апладзіравалі не саксафаністу, а нам з жонкай6

Статкевіч пра «Ноч музеяў» у Мінску: Мы зразумелі, што людзі апладзіравалі не саксафаністу, а нам з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць