Грамадства55

«Не абавязаныя». Страхавая кампанія адмовіла беларусу ў падаўжэнні поліса пасля буйной выплаты

Беларускі прадпрымальнік два гады сумленна прыводзіў кліентаў у «Белнафтастрах» і набыў для сябе дарагі страхавы поліс з павышаным лімітам выплат. Але варта было яму атрымаць сур’ёзную траўму і атрымаць належную страхавую выплату, як паспяховае супрацоўніцтва скончылася. У кампаніі кажуць, што і так выплаты высокія.

У страхавой кампаніі мужчыну заявілі, што працягваць з ім дамову «немэтазгодна», бо поліс павінен прыносіць прыбытак, а не страты, піша Myfin.by.

У Пятра ўласная кампанія ў сферы мікратурызму. Яго кліенты актыўна выязджаюць на конныя маршруты і сплаўляюцца на байдарках. Каб максімальна засцерагчы людзей падчас падарожжаў, прадпрымальнік увёў абавязковае страхаванне ад траўмаў і няшчасных выпадкаў.

— За два гады мая кампанія застрахавала ў «Белнафтастраху» каля сотні турыстаў, прынёсшы страхавой кампаніі стабільны і даволі добры прыбытак. Я вырашыў застрахаваць і сябе, але стандартны ліміт выплаты 5 тысяч рублёў мяне не задавальняў.

Паколькі буйныя страхавыя сумы (звыш 20 тысяч рублёў) патрабуюць узгаднення з кіраўніцтвам кампаніі, Пятру ў індывідуальным парадку ўхвалілі максімальную страхавую суму ў 50 тысяч рублёў. У выніку ён заплаціў за поліс больш за 1 200 рублёў. Сума немалая, але на здароўі мужчына эканоміць не хацеў.

Прыкладна праз паўгода адбыўся страхавы выпадак.

— Я ўпаў з ровара і зламаў дзве косткі ў локці. Лячэнне зацягнулася больш чым на тры месяцы, а рэабілітацыя працягваецца і цяпер. За пералом «Белнафтастрах» выплаціў мне 5 тысяч рублёў.

У чэрвені Пётр моцна парэзаў нагу падчас чарговага сплаву. Тыдзень праляжаў у бальніцы, а калі прыйшоў афармляць выплату, высветлілася, што тэрмін дзеяння поліса ўжо скончыўся.

— Аказалася, што ніхто і не збіраўся нагадваць мне пра падаўжэнне, хоць раней менеджары заўсёды загадзя тэлефанавалі. У гэтай жа кампаніі я страхую і іншыя аб’екты, у тым ліку аўтамабіль, і там такіх праблем ніколі не ўзнікала. На пытанне, чаму мяне не папярэдзілі, у «Белнафтастраху» адказалі, што не абавязаныя гэтага рабіць, і спаслаліся на тое, што дасылаюць апавяшчэнні ў Viber, якога ў мяне наогул няма на тэлефоне.

У цэнтральным офісе бізнесмена накіравалі ў другое аддзяленне, дзе і агучылі сапраўдную прычыну: у падаўжэнні страхоўкі адмоўлена, бо страхаваць яго далей «немэтазгодна» — папярэдняя выплата за зламаны локаць была занадта вялікай.

— Атрымліваецца, страхавым кампаніям цікава атрымліваць унёскі толькі ад тых кліентаў, якія ніколі не траўміруюцца. Змяншаць страхавую суму я сам адмовіўся, а працягваць дамову на ранейшых умовах кампанія не захацела.

Паводле слоў Пятра, гэта ўжо другі выпадак, калі буйны страхоўшчык яго падвёў. Раней, знаходзячыся ў Грузіі, ён атрымаў траўму нагі, маючы поліс для тых, хто выязджае за мяжу. Мясцовыя лекары памылкова замест пералому дыягнаставалі звычайны ўдар. Пётр вырашыў не траціць грошы страхавой кампаніі за мяжой і вярнуўся далечвацца ў Беларусь.

— Аднак у выплаце мне адмовілі, спаслаўшыся на бюракратычны нюанс: паколькі дапамога не была аказана ў Грузіі, замежны поліс не дзейнічае, а для Беларусі патрэбна асобная страхоўка. Атрымліваецца, я зэканоміў грошы кампаніі, а сам застаўся без выплаты.

Менавіта пасля таго выпадку Пётр і аформіў беларускі поліс на 50 тысяч рублёў. Але варта было адбыцца першаму сур’ёзнаму страхавому выпадку, як кампанія выплаціла грошы і адразу пасля гэтага адмовілася працягваць дамову на наступны тэрмін.

Страхавая кампанія: мы скарысталіся сваім правам

Мы папрасілі прадстаўнікоў страхавой кампаніі пракаментаваць гэтую сітуацыю. Вось які адказ атрымалі:

«Пётр заключыў са страхавой кампаніяй «Белнафтастрах» у перыяд з 2024 года па чэрвень 2026 года 15 дамоваў страхавання.

З іх: тры — абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, восем — добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў і захворванняў на час паездак за мяжу ў дачыненні да сябе і членаў сваёй сям’і, яшчэ чатыры — добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў у дачыненні да сябе. Агульная сума выплачаных страхавых унёскаў склала 1 243,68 рубля.

За названы перыяд страхавая кампанія тройчы (ў ліпені 2024 года, ліпені 2025 года і жніўні 2025 года) ажыццяўляла Пятру страхавыя выплаты ў сувязі з надыходам страхавых выпадкаў.

Узровень выплат па гэтым страхавальніку склаў 507%.

З улікам такога ўзроўню выплат і ацэньваючы магчымыя рызыкі будучых перыядаў, кампанія скарысталася сваім правам адмовіць у заключэнні дагавора добраахвотнага страхавання (арт. 391 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Што датычыцца інфармавання страхавальнікаў, то ЗАСТ «Белнафтастрах», як кліентаарыентаваная кампанія з высокімі стандартамі абслугоўвання, надае вялікую ўвагу сэрвісу і, калі кліент даў згоду на атрыманне паведамленняў у Viber у межах суправаджэння дагавораў страхавання, заўсёды дасылае напаміны пра неабходнасць аплаты чарговага ўзносу або пра заканчэнне тэрміну дзеяння дагавора страхавання».

Каментары5

  • АЯ
    06.08.2026
    Няхай спадар Пятро раскажа, ці ён займаецца бізнесам у галіне мікратурызму дзеля дабрачыннасці сабе ў мінус ці ўсё ж каб нешта зарабляць. Можна абурацца, але так яно працуе - свабода заключэння дагавора, усё паводле закону. Мажліва, калі ты неяк завязаны са страхавымі, то мадэль бізнесу трэба абіраць, каб да цябе былі больш лаяльныя. Напрыклад, заключыць агентскія дагаворы са страхавой, атрымліваць камісію за кожны поліс. Тады сыход агента з базай кліентаў у іншую СК будзе большай стратай, чым 2-3 выплаты па страхавых выпадках.
  • gh rh
    06.08.2026
    гэта ж віцька кантора. чакалі іншага?)))))
  • Янка
    06.08.2026
    Заявай пра 507% Белнафтастрах цалкам дыскрэдытаваў сабе. Бо вінаваты не кліент, які дабрасумленна выконваў свае абавязкі, а страхавая кампанія, калі яна на падставе некампетэнтнай ацэнкі рызыкі разлічыла занадта малую страхавую прэмію. Гэта ня кажучы пра тое, што няма размовы пра страхавое махлярства. А таксама пра сутнасць страхавання - крыніцай кампенсавання індывідуальнай рызыкі, а таксама заробку страхаўшчыка з'яўляецца страхавы фонд, створаны ў выніку ўдзелу ў праграме страхавання як мага больш шырокага кола кліентаў, у выніку чаго пытанне рэнтабельнасці канкрэтнага кліента з'яўляецца ў страхавым бізнэсе недарэчным у прынцыпе.

Цяпер чытаюць

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Усе навіны →
Усе навіны

Спёка. Як перажыць і як паводзіць сябе ў такое надвор'е?1

Чаму мужчын прыцягваюць жаночыя азадкі? Навукоўцы і гэта патлумачылі39

Інфанціна выбачыўся за памылку, але застаўся прэзідэнтам ФІФА3

«Гэтыя аб'екты былі асуджаныя». Чаму наступствы балістыкі па лагістычных цэнтрах пад Кіевам такія цяжкія10

У ліпені Расія яшчэ больш павялічыла закупкі паліва ў Беларусі

Зяленскі: Ракеты для Patriot могуць не даваць, каб Украіна была больш саступлівая15

У Тайландзе маланка забіла 24‑гадовага футбаліста проста падчас матча ВІДЭА2

Колькасць ахвяр ДТЗ у Светлагорскім раёне павялічылася да 4-х. Памерла яшчэ адно дзіця1

Прафесія гэтага беларуса — пужаць людзей. Ён расказаў, што трэба рабіць і колькі за гэта плацяць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць