Грамадства55

Жыхар Бабруйска знайшоў у кватэры свайго дзядзькі антыкварную зброю

У Бабруйску 22‑гадовы мужчына звярнуўся ў міліцыю пасля таго, як знайшоў у кватэры свайго дзядзькі тры пісталеты і боепрыпасы. Высветлілася, што дзядзька доўгі час таемна захоўваў зброю як сямейную рэліквію, якая дасталася яму ў спадчыну ад дзеда, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Супрацоўнікі міліцыі агледзелі кватэру, канфіскавалі зброю і патроны, пасля чаго перадалі іх на судовую балістычную экспертызу ва ўпраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці.

Эксперты ўстанавілі, што ўсе тры пісталеты з'яўляюцца сапраўднай агнястрэльнай наразной зброяй заводскай вытворчасці і прыдатныя для стральбы. Гаворка ідзе пра 6, 35‑мм пісталет сістэмы Каровіна, 9‑мм нямецкі пісталет Borchardt-Luger (Parabellum P08) і 7, 65‑мм пісталет Mauser мадэлі 1914 года.

Два нямецкія пісталеты шырока выкарыстоўваліся падчас Другой сусветнай вайны. Пісталет Каровіна стаў першым серыйным савецкім самазарадным пісталетам, распрацаваным у 1926 годзе. Ён паступаў на ўзбраенне супрацоўнікаў НКВД СССР, каманднага складу Чырвонай арміі, а таксама дзяржаўных і партыйных работнікаў.

Нягледзячы на значны ўзрост, усе тры ўзоры добра захаваліся і засталіся спраўнымі. Акрамя таго, эксперты прызналі прыдатнымі для выкарыстання і сем канфіскаваных патронаў, якія таксама былі заводскай вытворчасці.

Па факце незаконнага захоўвання зброі праводзіцца праверка супрацоўнікамі Першамайскага раённага аддзела міліцыі Бабруйска.

Каментары5

  • Ганс
    05.08.2026
    Цана Люгера каля 2000, Маўзэр каля 1000.
  • Чел
    05.08.2026
    Дело Павлика Морозова живёт и побеждает?
  • другім
    05.08.2026
    Цяпер рэліквіі будзе захоўваць у сваёй калекцыі які-небудзь тэатрал

Цяпер чытаюць

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы15

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус убачыў у Італіі лагатып мясцовага брэнда, які моцна нагадаў яму радзіму1

У Беларусі скляпалі для Расіі двухтоннага мядзведзя5

За выхадныя беларускія рыбакі злавілі трох здаравезных самоў ФОТЫ3

«Белоруссия, а никак не Беларусь». Арцемій Лебедзеў напісаў, як будзе правільна па-руску, і выклікаў захапленне падпісчыкаў110

«Узамен прапанавала кватэру на суткі». Мінчанка расказала пра дзіўную просьбу ў гандлёвым цэнтры

У Лідзе скруцілі гіганцкую шаурму ФОТАФАКТ

Трамп прыгразіў ударам па Амане3

У Краснадары шматдзетны беларус папрасіў расіяніна не мацюкацца. Але так няўдала, што той ударыўся патыліцай аб сметніцу і памёр2

«Яндэкс» пачаў дадаваць лес на картах, каб схаваць расійскія вайсковыя аб'екты3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы15

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць