На сайце телеканалу АНТ сёньня раніцай стаяла апытаньне: «Хто, па‑вашаму, стаіць за выбухам на сьвяце 3 Ліпеня».

На сайце телеканалу АНТ сёньня раніцай стаяла апытаньне: «Хто, па‑вашаму, стаіць за выбухам на сьвяце 3 ліпеня».
Вынікі апытаньня былі паказальныя: 79% (640) з тых, хто прагаласаваў, палічыў, што за гэтым стаіць улада. 10% прагаласавалі за хуліганаў, 7% — за тэрарыстаў. Самы маленькі вынік дастаўся апазыцыі 3,7% (30 чалавек). Усяго ў апытаньні ўзяло ўдзел 810 чалавек.
Прыкладна а 11:25 апытаньне з сайту было зьнятае.
Каментары