Падзякі

Дзякуем чытачам-мецэнатам НН Уладзіміру В., Маў-ну і Н.Б.Мак-лі 

Шчыра дзякуем чытачам-мецэнатам «Нашай Нівы» Уладзіміру В., Маў-ну і Н.Б.Мак-лі за грошы на выхад NN.BY, пераведзеныя праз сістэму АРІП. 

Нагадаем таксама, што гэты месяц адбываецца наша краўдфандынгавая кампанія на пляцоўцы «Талака». Мы збіраем грошы на расследаванні НН.

За першыя два тыдні збору сабрана 81% ад сумы!

Дзякуем усім, хто ўжо далучыўся, і тым, хто яшчэ далучыцца. З заклікам падтрымаць «Нашу Ніву» выступілі Віталь Гуркоў і Алена Анісім. Мы ганарымся нашай грамадзянскай супольнасцю.

Важны этап

Краўдфандынгавы збор грошай — важны этап у гісторыі «Нашай Нівы». Мы заклікаем фундаваць нашы грамадска значныя расследаванні.

Нашыя чытачы і раней дапамагалі нам, але цяпер, дзякуючы зручнай пляцоўцы «Талакі» збор грошай стаў яшчэ лягчэйшым.

Што такое NN.by?

Гэта найбуйнейшая ў свеце беларускамоўная пляцоўка, якую штодня наведваюць з 40 тысяч камп’ютараў і тэлефонаў — больш, чым насельніцтва Навагрудка ці Глыбокае з Паставамі разам узятае.

Для развіцця беларускай мовы жыццёва неабходна захаваць такую прастору.

«Наша Ніва» адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы, сваёй ці чужой.

Нашы расследаванні

Расследаванні «Нашай Нівы» год за годам перамагаюць у беларускіх і міжнародных журналісцкіх конкурсах.

Згадайма некаторыя з іх толькі за апошні час.

Грунтоўнае даследаванне «Хто хоча зрабіць з Беларусі Заходнюю Расію» прывяло ў шал беларусафобаў усіх масцей і калібраў.

«Наша Ніва» пісала пра трэніровачныя лагеры расійскіх неанацыстаў, куды спрабавалі зацягнуць беларускіх школьнікаў, разабралася са светапоглядам «бацюшкі са свастыкай» і з мінулым лідара «Румола».

Мы працягваем адсочваць маёмасць чыноўнікаў — нядаўна вылічылі Наталлю Качанаву.

Са сваімі праблемамі ў «Нашу Ніву» звяртаюцца людзі з усіх канцоў Беларусі. Сёлета, напрыклад, журналісты разбіраліся з феадалізмам у Касцюковіцкім раёне.

Чыноўнікі вымушаныя рэагаваць на расследаванні «Нашай Нівы».

Талака тады і цяпер

Нашы продкі будаваліся талакой, старажытным спосабам узаемадапамогі. Цяпер, з прыходам найноўшых тэхналогій, удзельнічаць у талацэ стала нашмат прасцей. Дастаткова мець грошы на картцы.

Неабыякавыя беларусы з ахвотай дапамагаюць грамадска важным праектам. Сродкі на паездку Віталя Гуркова на чэмпіянат свету сабралі за лічаныя дні! Талакой выдавалі па-беларуску «Хронікі Нарніі», перакладалі «Свінку Пэпу».

Як паўдзельнічаць у зборы сродкаў?

Вельмі проста. Адкрыйце на «Талацэ» нашу старонку. Унізе можна выбраць суму дапамогі — ад 10 да 1000 рублёў. Ад гэтага залежыць, якую ўзнагароду вы атрымаеце: кубак з афарызмам, ці байку з афарызмам, ці фотапрацу Гудзіліна. Мы гатовыя нават пасадзіць бульбу на вашым агародзе ).

Абярыце патрэбны варыянт (чым больш, тым лепш!) і націсніце на яго. Пасля трэба будзе зарэгістравацца на сайце — пры жаданні дастаткова аўтарызавацца праз фэйсбук ці Укантакце — і ўвесці дадзеныя сваёй банкаўскай карткі. Калі вы хочаце зрабіць унёсак ананімна, не забудзьцеся паставіць адпаведную птушку.

Каментары

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх18

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць