Грамадства1717

Зварот епіскапа Хрысціян веры евангельскай: Хай Біблія, якую Скарына прагнуў даць свайму народу…

Дарагія браты і сёстры!

Шаноўныя суайчыннікі!

Віншуем Вас з цудоўным святам Нараджэння Госпада нашага Ісуса Хрыста і надыходзячым Новым 2017 годам!

Больш як дзве тысячы год таму ў маленькім мястэчку Бэтлеем нарадзілася Дзіцятка. Пра гэтае нараджэнне абвясцілі анёлы, прыйшлі мудрацы з далёкай краіны і прынеслі свае дары.

Адбылася найвялікшая падзея — Сын Божы стаў чалавекам, каб прынесці збаўленне гэтаму свету, знявечанаму грахом.

Нараджэнне Ісуса Хрыста пачало новую эру ў гісторыі чалавецтва.

Усё, што было да Яго, называецца «да Нараджэння Хрыста», а ўсё, што адбывалася пасля — «пасля Нараджэння Хрыста».

Гэтаксама сёння свята Раства Хрыстовага з’яўляецца знакам заканчэння старога года і пачаткам новага, бо Бог у Ісусе Хрысце прыйшоў да нас, каб быць з намі, каб даць нам святло і надзею, каб аднавіць нашыя сілы і прынесці пацяшэнне.

Жадаем Вам у гэтыя святочныя дні перажыць тое, што Бог ёсць з намі, што Слова сталася Целам, і пасялілася між нас, і мы можам бачыць славу Яго, і можам праз веру ў Ісуса Хрыста называцца і быць дзецьмі Божымі.

У 2017 г. спаўняецца 500 гадоў з часу выхаду першай друкаванай беларускай кнігі — Бібліі, надрукаванай Францыскам Скарынам. Слова Божае змагло прыйсці да кожнага чалавека, які прагнуў чытаць яго, і гэта прынесла дабраславенне ў жыцці нашага народу.

Таксама сёння мы маем магчымасць зьвярнуцца да Кнігі, якая стала пачаткам усіх беларускіх кнігаў, каб Біблія, якую Францыск Скарына прагнуў даць свайму народу, стала асновай жыцьця кожнага беларуса.

Няхай дабраславенне Божае будзе з усімі Вамі!

Няхай Госпад напоўніць Вашыя сэрцы радасцю і дасць Вам мір!

 Епіскап Аб’яднанай царквы хрысціян веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь С.П. Цвор. 

Каментары17

Цяпер чытаюць

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў2

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне збілі ўкраінскі самалёт, пілот загінуў

У беларускім санаторыі будуюць струнную пасажырскую дарогу: залілі падмурак пад апоры і пачалі збіраць вагоны5

У Мурманску расказалі, што там цяпер з будаўніцтвам беларускага порта

Рыжанкоў анансаваў магчымы візіт Коўла ў Мінск да канца года2

Вялікі слуп дыму падымаецца над Красназаводскам Маскоўскай вобласці. Гарыць хімічны завод ВІДЭА3

За венгерскія візы цяпер трэба будзе плаціць больш

Хутка выйдзе па-беларуску першы варыянт аўтабіяграфіі Марка Шагала

Украіна ўпершыню выкарыстала ўласную балістычную ракету5

Цягам апошніх дзён на сайт «Нашай Нівы» ажыццяўляецца гібрыдная (ddos/scan) атака. Сёння яна асабліва інтэнсіўная3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў2

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць