Культура

Цыкл святаў нацыянальных культур у цэнтры Мінска сёлета адкрые Швецыя

Цыкл святаў нацыянальных культур у Верхнім горадзе Мінска ў новым годзе адкрыецца 3 чэрвеня мерапрыемствам, прысвечаным шведскай культуры, паведаміла 10 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур (РЦНК) Вольга Антоненка.

Супрацоўнікі цэнтра, паводле яе слоў, зараз вядуць перамовы з пасольствам Швецыі аб праграме мерапрыемства.

Ужо вядомыя даты яшчэ некалькіх святаў нацыянальных культур, сказала Антоненка. Так, 10 чэрвеня адбудзецца свята рускай культуры, прымеркаванае да Дня Расіі, які традыцыйна адзначаюць 12 чэрвеня. Свята ўкраінскай культуры ў цэнтры Мінска пройдзе 19 жніўня. Серыя культурных мерапрыемстваў завершыцца 23 верасня святам дагестанскай культуры.

Дырэктар РЦНК паведаміла, што сёлета правесці дні сваіх культур у цэнтры беларускай сталіцы маюць намер фіны, грэкі, цыганы, а таксама літоўцы, латышы і эстонцы, якія арганізуюць агульнае свята культур краін Балтыі.

«У нас была сумесная нарада з Мінгарвыканкамам аб правядзенні Дня Расіі, — паведаміла Антоненка. — Мы вырашылі, што сёлета мы зробім яго ў выглядзе свята непасрэдна рускай культуры, а не культур народаў, якія пражываюць у Расіі».

На гэтым свяце, сказала яна, чакаецца выступ прафесійных і самадзейных калектываў з Бранскай вобласці. Супрацоўнікі цэнтра таксама хочуць прыцягнуць на гэтае мерапрыемства прадстаўнікоў рускай дыяспары з рэгіёнаў Беларусі, у тым ліку цыркавыя калектывы, народныя тэатры і бардаў.

«Будзе працаваць этнаграфічная выстава, выстава старажытнай праваслаўнай і сучаснай рускай літаратуры. Будуць клубы рамеснікаў, выстава самавараў, сарафанаў, хустак, гармонікаў, матрошак, вышыванак, ганчарных вырабаў, вырабаў з дрэва, прадметаў кавальскай справы, Пакажам рускія старадаўнія гульні, барацьбу, гістарычную рэканструкцыю, выступ скамарохаў, правядзем майстар-класы па рускіх карагодах, кадрылі і шмат іншага», — падкрэсліла кіраўнік РЦНК.

Свята павінна атрымацца маштабным, таму арганізатары маюць намер заняць не толькі пляцоўку каля ратушы, але і іншыя прыдатныя пляцоўкі ў Верхнім горадзе.

Паводле слоў Антоненкі, ідэя святаў нацыянальных культур у цэнтры сталіцы належыць старшыні Мінгарвыканкама Андрэю Шорцу. Яна нагадала, што летась былі прэзентаваныя культуры народаў Расіі, а таксама азербайджанская, армянская, грузінская, яўрэйская, італьянская, карэйская, малдаўская, польская і ўкраінская культуры.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС3

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

У Японіі колькасць людзей, старэйшых за 100 гадоў, упершыню перавысіла 100 тысяч4

Пад Столінам ужо другі раз за год прадалі дваранскую сядзібу з вежай-абсерваторыяй1

«Ужо год жылі б без вайны». Лаўроў абвінаваціў ЗША і Еўропу ў тым, што вайна ва Украіне зацягнулася8

Барысаўскіх палітвязняў Салаша і Бабіцкага асудзілі на пяць гадоў калоніі за арт-прастору «Склад бутэлек»6

«Яна любіла жыццё». Памерла ўкраінская праваабаронца, якая дапамагала беларусам

Археолагі раскрылі магутны падмурак заходняй сцяны полацкай Сафіі3

Сям’я Сахашчыкаў рэарганізуе свой бізнэс у Польшчы1

Прыпынілі прыём заявак на італьянскія візы. Раней стала вядома, што падазраваны ў дыверсіі ў Лейпцыгу атрымаў візу ў Мінску22

ЗША вернуць Беларусі грошы, замарожаныя ў Сіцібанку23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС3

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць