Свет11

Памёр аўтар лацінскай транскрыпцыі кітайскіх іерогліфаў Чжоу Югуан

У Пекіне памёр лінгвіст Чжоу Югуан, які стварыў сістэму піньінь для запісу кітайскіх іерогліфаў лацінскімі літарамі. Чжоу Югуан памёр 14 студзеня, на наступны дзень пасля свайго 111-га дня нараджэння.

Чжоу Югуан нарадзіўся ў 1906 годзе, ён атрымаў заходнюю адукацыю ў шанхайскім Універсітэце Святога Яна, пасля чаго працаваў банкірам і эканамістам у Нью-Ёрку і Лондане.

У 1949 году Чжоу Югуан вярнуўся ў Кітай пасля прыходу да ўлады камуністаў і заняўся распрацоўкай сістэмы, якая дазволіла б запісваць іерогліфы літарамі лацінскага алфавіту. У 1958 распрацаваны ім піньінь (кіт. — запіс гукаў кітайскай мовы) быў афіцыйна зацверджаны ўладамі КНР.

У апошнія гады лінгвіст крытыкаваў кіруючую Камуністычную партыю Кітая і заклікаў да рэформаў, за што яму забаранілі з'яўляцца на афіцыйных мерапрыемствах.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»25

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»

Усе навіны →
Усе навіны

«Да гэтага часу не веру, што выжыў». Расповед адзінага выжылага ў катастрофе самалёта Air India, які разбіўся ў Ахмедабадзе

Хлопца, які ў Лебедзевай бэсціў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска6

Лукашэнка запатрабаваў ад вайскоўцаў вынайсці цуд-машыну для барацьбы з дронамі9

Расіяне запусцілі ў Беларусі дзіўны месенджар — рэгістрацыя па нумары тэлефона, а вось выдаліцца можна толькі калі дазволяць34

Джон Кенэдзі і Роберт Кенэдзі згуляюць на клубным чэмпіянаце свету па футболе ў ЗША. Прычым у адной камандзе

Палавое выспяванне робіцца ўсё больш раннім, а псіхалагічная даросласць — позняй. І гэта праблема4

Дзіцячы цэнтр, які адмовіў дзяўчыне ў працаўладкаванні за беларускую мову, улады праверылі і знайшлі парушэнні2

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране11

«Гэты фэст не толькі для кайфу». Арганізатары фестывалю Tutaka расказалі пра сёлетнія планы і перспектывы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»25

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць