Міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін правёў тэлефонную размову з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем наконт затрымання ў Мінску ўкраінскага паэта Сяргея Жадана. Пра гэта ён паведаміў на старонцы ў Twitter.
Провів телефонну розмову з білоруським колегою Макеєм для обговорення ситуації із затриманням Сергія Жадана.
Змест размовы не раскрываецца.
Раней ва ўкраінскім МЗС заявілі, што тлумачэнні беларускага боку, атрыманыя на сёння, не задавальняюць Украіну.
МЗС Украіны ў сувязі з інцыдэнтам таксама выклікала пасла Беларусі ва Украіне Ігара Сокала. Яму выказалі глыбокую занепакоенасць сітуацыяй у сувязі з затрыманнем і забаронай ўезду Сяргею Жадану і звярнулі яго ўвагу на сістэмнасць такіх дзеянняў беларускіх праваахоўнікаў у дачыненні да грамадзян Украіны.
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары